01:52 18 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Вена, Аўстрыя

Лукашэнка наведае Аўстрыю ў лістападзе

CC0 / Pixabay/mherfurt
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Плануецца, што беларускі лідар сустрэнецца там з аўстрыйскім калегам Аляксандэрам Ван дэр Беленам.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неўзабаве наведае ЕС, 12 лістапада беларускі лідар зробіць візіт у Аўстрыю, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

"Гэты візіт запланаваны на 12 лістапада. Мы знаходзімся ў цесным кантакце з аўстрыйскімі партнёрамі", - заявіў Макей пасля перамоваў з нямецкім калегам Хайка Маасам, яго цытуюць РІА "Новости".

Ён таксама адзначыў, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з аўстрыйскім калегам Аляксандэрам ван дэр Беленам.

Нагадаем, раней пра тое, што Аляксандр Лукашэнка запланаваў такі візіт, паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

Папярэдні раз з візітам у Еўрасаюзе кіраўнік дзяржавы знаходзіўся ў маі 2016 года: афіцыйныя сустрэчы праходзілі ў Рыме і Ватыкане. Затым прэзідэнта Беларусі не раз запрашалі ў краіны ЕС на розныя мерапрыемствы.

Беларусь і Аўстрыя актыўна развіваюць двухбаковыя адносіны. У сакавіку бягучага года ў Мінску пабываў будучы ў той момант федэральным канцлерам Аўстрыйскай Рэспублікі Себасцьян Курц. Лукашэнка і Курц абмеркавалі пытанні палітыкі і эканомікі, а таксама развіццё далейшага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Аўстрыя

Галоўныя тэмы