00:32 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс

Прэзідэнт Кубы: мы чакаем беларускіх інвестыцый у нашу краіну

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
610

Нядаўна абраны кубінскі лідар Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс заявіў падчас візіту ў Беларусь, што для пашырэння супрацоўніцтва з Мінскам ёсць усе перадумовы.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Куба чакае беларускіх інвестыцый у сваю эканоміку, пра гэта заявіў прэзідэнт Кубы Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Кубінскі лідар адзначыў, што паміж Кубай і Беларуссю ў дадзены момант даволі цесныя ўзаемаадносіны.

"Існуе дастаткова насычаны абмен, які мае палітычныя перадумовы і заснаваны на гістарычнай дружбе паміж нашымі народамі, вельмі важную ролю ў гэтым адыгралі Фідэль Кастра, Рауль Кастра і Аляксандр Лукашэнка. Нашы эканомікі з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі", - падкрэсліў Дыяс-Канель Бермудэс.

Паводле яго слоў, Куба актыўна закупляе прадукцыю беларускай машынабудаўнічай галіны і ўгнаенні, а таксама абапіраецца на вопыт Беларусі ў сельскай гаспадарцы.

"Ёсць цікавасць у развіцці электратранспарту. Турызм, адукацыйныя праграмы, даследчыя праекты, мадэрнізацыя абсталявання і тэхнікі - усё гэта абмяркоўвалася на сустрэчах у Мінску. Для пашырэння супрацоўніцтва існуюць усе перадумовы. І, вядома, мы хацелі б бачыць інвестыцыі з боку Беларусі ў нашу краіну", - прызнаўся прэзідэнт Кубы.

Ён таксама выказаў меркаванне, што кантакты паміж краінамі трэба развіваць таксама ў галіне культуры і спорту, паколькі гэтыя сферы могуць яшчэ больш цесна аб'яднаць народы Беларусі і Кубы.

Прэзідэнт Кубы Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс наведаў Беларусь у рамках свайго еўрапейскага турнэ на мінулым тыдні. Ён сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, на якой кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шматлікія пытанні і дамовіліся ў далейшым развіваць беларуска-кубінскае супрацоўніцтва.

Тэги:
Беларусь, Куба

Галоўныя тэмы