10:55 12 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.33
Жанчына, што галасуе на выбарах

Амаль 20% беларусаў прагаласавалі датэрмінова за тры дні

© Sputnik Tolochko Victor
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (97)
721

Вельмі неахвотна датэрмінова галасуюць жыхары беларускай сталіцы - у Мінску яўка за тры дні склала 17,30%.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Амаль пятая частка жыхароў Беларусі прагаласавала датэрмінова за тры дні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, сведчаць дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі рэспублікі.

Датэрміновае галасаванне на выбарах у беларускі парламент пачалося ў аўторак 12 лістапада і завершыцца 16 лістапада. Грамадзяне краіны могуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.

Як сведчаць дадзеныя ЦВК, па выніках трох дзён датэрмінова прагаласавалі 19,43% беларусаў.

Больш актыўна на ўчасткі ішлі жыхары Віцебскай і Гомельскай абласцей (21,15% і 21,01%). На трэцім месцы па яўцы - Магілёўская вобласць (20%).

У Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 17,74% выбаршчыкаў, у Гродзенскай - 19,49%, у Мінскай - 19,97%. Менш за ўсё гэты паказчык пакуль у Мінску - там яўка пры датэрміновым галасаванні склала за тры дні 17,30%.

Як раней паведамляў Sputnik, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына датэрмінова прагаласавала ў чацвер 14 лістапада - на адным з участкаў Старавіленскай выбарчай акругі №105.

На парламенцкіх выбарах 2016 году за тры дні прагаласавалі 16,71% выбаршчыкаў, а ўсяго за час, адведзены на датэрміновае галасаванне, - 31,29%.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца ў Беларусь 17 лістапада: у рэспубліцы з 516 кандыдатаў абяруць 110 дэпутатаў.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (97)
Тэги:
Беларусь, Парламенцкія выбары

Галоўныя тэмы