МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Міністэрствы Беларусі і Расіі працавалі над рознымі палажэннямі Саюзнага дагавора на працягу года, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
Напярэдадні ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Горках прэм'ер-міністры дзвюх краін Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў змаглі на працягу амаль васьмігадзінных перамоваў узгадніць каля 20 дарожных карт. Нявырашанымі з 700 мерапрыемстваў у рамках саюзнай інтэграцыі застаюцца 40, што менш за 6% ад запланаванага.
Адказваючы на пытанне, ці можна назваць 2019 год самым інтэнсіўным для Саюзнай дзяржавы, дзяржаўны сакратар сказаў, што "можна, вядома".
"Таму што менавіта ў гэты год актывізаваліся работа па інтэнсіфікацыі, рэалізацыі дагавора 1999 году аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", - канкрэтызаваў Рыгор Рапота.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе чыноўнікі дзвюх краін працавалі над зместам саюзнай дамовы і тымі палажэннямі, якія закранаюць эканоміку і рэальны сектар, што ляжыць у аснове Саюзнай дзяржавы.
"І актыўна працавалі над тым, каб дамовіцца пра шлях руху наперад", - адзначыў Рыгор Рапота.