16:30 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Міхаіл Мясніковіч

Лукашэнка - Мясніковічу: пасада старшыні ЕЭК пад сілу толькі вам

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
810

Усе кандыдатуры, якія давялося разглядаць прэзідэнту, паводле яго слоў, слабейшыя, менш дасведчаныя і менш дыпламатычныя.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка будзе прапаноўваць Міхаіла Мясніковіча на пасаду старшыні калегіі ЕЭК, гутарка пра гэта ішла сёння ў Палацы Незалежнасці.

Беларусь у наступным годзе будзе старшынстваваць у міжнародных арганізацыях - ЕАЭС і АДКБ.

"Гаворка ідзе пра тое, што будучыя гады для нас вельмі ганаровыя і ў той жа час адказныя. Мы фактычна ўзначалім ўвесь Савецкі Саюз. Пры гэтым вы бачыце, якія інтэграцыйныя працэсы ідуць. Таму фактычна прыйдзецца цягнуць воз за ўсіх", - заявіў Лукашэнка ў пятніцу.

Па словах прэзідэнта, прапанова аб кандыдатуры цяперашняга старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча на пасаду старшыні Калегіі ЕЭК была старанна прааналізавана і падрыхтавана.

"Вядома, мы думалі над тым, каго ж рэкамендаваць. Праўда, і жадаючыя былі. Але я лічу, што гэта вам пад сілу, толькі вам. Таму што ўсе кандыдатуры, якія мне давялося разглядаць, яны слабей, менш дасведчаныя, менш дыпламатычныя. У вас усе гэтыя якасці ёсць", - дадаў ён.

Лукашэнка таксама распавёў, што перад тым, як канчаткова агучыць сваё рашэнне, праінфармаваў пра яго кіраўнікоў краін ЕАЭС.

"Мне трэба было напэўна, сур'ёзна пракансультавацца і падрыхтаваць сваіх калегаў. Вы ж разумееце, што наш кандыдат павінен чатыры гады выконваць гэтыя абавязкі. Кандыдатуру прапануе прэзідэнт на наш эканамічны савет, дзе будуць сядзець кіраўнікі дзяржаў. І хацелася б, каб яны безумоўна ўспрынялі гэтую кандыдатуру. Непрыняцця няма. Я і ўчора размаўляў з шэрагам кіраўнікоў. Многія вас ведаюць. Не шматлікія, а ўсе ведаюць. Такаеў (прэзідэнт Казахстана - Sputnik) больш ведае: вы працавалі ў аднолькавых пасадах. Мы з ім ўчора пагаварылі. Усе ўспрымаюць станоўча", - дадаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, "з якога боку ні падыдзі, і ў асабістым стаўленні, гэта нядрэнна будзе для вас - папрацаваць там і прынесці карысць не толькі Беларусі, але і ўсяму нашаму эканамічнай супольнасьці".

Тэги:
Міхаіл Мясніковіч, Аляксандр Лукашэнка, ЕЭК

Галоўныя тэмы