21:43 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Дзмітрый Крутой

Крутой стаў першым віцэ-прэм'ерам, Турчын - губернатарам Мінскай вобласці

© Photo : Министерство экономики Беларуси
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Цяперашні губернатар Міншчыны Анатоль Ісачанка сышоў з пасады, як патлумачыў прэзідэнт Беларусі, па стане здароўя.

МІНСК, 29 ліс - Sputnik. Аляксандр Турчын змяніў пасаду першага віцэ-прэм'ера на крэсла губернатара Мінскай вобласці. На яго пост першага намесніка прэм'ер-міністра прызначаны Дзмітрый Крутой, які ўзначальваў да гэтага часу Міністэрства эканомікі. Такія рашэнні прыняў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"І як у былыя часы, перш чым ісці на прэзідэнцкія выбары, я заўсёды фармаваў урад і не толькі - усю вертыкаль улады, каб людзі бачылі, з кім жа, калі раптам абяруць, дзеючы прэзідэнт будзе працаваць", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.

Пры гэтым прэзідэнт папярэдзіў, што асноўны этап перагляду складу ўрада будзе пасля Новага года - пасля таго, як Саўмін зробіць справаздачу аб выніках сваёй дзейнасці.

Лукашэнка сказаў, што, на яго думку, Турчына пара выводзіць на самастойную працу, каб "сур'ёзна на яго паглядзець і праверыць у справе".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці мяняецца не ў сувязі з праблемамі ў рэгіёне: цяперашні губернатар Анатоль Ісачанка пакідае пасаду па стане здароўя. Паводле слоў Лукашэнкі, Ісачэнка нядрэнна адпрацаваў на пасадзе губернатара, таму, калі зменіць пасаду, працягне курыраваць гэты рэгіён.

У сваю чаргу, Турчын знаёмы з Мінскай вобласцю: у 2010-2012 гадах узначальваў камітэт эканомікі Мінскага аблвыканкама, займаў пасаду намесніка старшыні аблвыканкама.

"Вы ведаеце характар Ісачанкі. Ён рахманы чалавек, паглыбіўся ў эканоміку вобласці і дапаможа вам. Ён будзе ўпаўнаважаным Прэзідэнта, адказным за Мінскую вобласць", - растлумачыў Лукашэнка, звяртаючыся да Турчына.

Тэги:
Мінская вобласць, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы