17:14 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Дыван і клінок: што Вучыч падараваў Лукашэнку

Дыван і клінок: што Вучыч падараваў Лукашэнку

© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Прэзідэнт Беларусі ў сваю чаргу прэзентаваў свайму сербскаму калегу шакалад, сала і ікону Мікалая Цудатворца.

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падарыў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку сувенірны клінок і традыцыйны сербскі дыван, пра гэта распавялі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Гэта падарунак, які дорыцца толькі самаму вялікаму сябру", - растлумачыў сербскі лідар, паказваючы на майстэрскі ўпрыгожаны узорам клінок, паднесены Лукашэнку.

Акрамя таго, Вучыч падарыў свайму беларускаму калегу дыван ручной працы з нацыянальным арнаментам, выраблены ў горадзе Пірот, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе Сербіі. Яны ўваходзяць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляюцца адным з сербскіх брэндаў. Падобны дыван Вучыч раней падарыў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

Як раней паведамляў Sputnik, Лукашэнка прэзентаваў калегу кошык з прадуктамі і ікону Мікалая Цудатворца.

Прэзідэнт Беларусі 3 і 4 снежня знаходзіўся з афіцыйным візітам у Бялградзе. Ён правёў перамовы з Вучычам, падчас якіх кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва. У прыватнасці, гаворка ішла аб праектах, якія маглі б спыніць падзенне аб'ёмаў узаемнага гандлю і нарасціць тавараабарот са 160 мільёнаў долараў па выніках 2018 года да 500 мільёнаў у перспектыве.

Тэги:
Беларусь, Сербія, Аляксандр Вучыч, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы