21:25 28 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Прадузятасць замежных СМІ ў асвятленні падзей у РФ была яшчэ 10 гадоў таму, канстатавала Захарава.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Ангажаванасць пры асвятленні звязаных з Расіяй падзей у СМІ за мяжой мела месца яшчэ дзесяць гадоў таму, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Шырокая аўдыторыя аб гэтым даведалася за апошнія некалькі гадоў, а людзі, якія займаюцца міжнароднымі адносінамі, ведалі, меркавалі і бачылі сітуацыю, якая складваецца на працягу дзясятка гадоў. Там прапорцыя была крыху іншай, але так ці інакш ангажаванасць у асвятленні, штучныя бар'еры відавочныя былі тым, хто з Расіі сочыць за замежнай прэсай альбо знаходзіцца за мяжой і вывучае гэтае пытанне", - сказала Захарава на канферэнцыі "Роля медыяіндустрыі ў сучасным свеце" ў прэс-цэнтры МІА"Россия сегодня".

Паводле яе слоў, асвятленне таго, што адбываецца ў Расіі ў замежных СМІ "мадэруецца, мадэлюецца і, натуральна, выбудоўваецца зусім штучна".

Мы выступаем за класічную журналістыку

Расійскія СМІ на сённяшні дзень з'яўляюцца больш прафесійнымі, чым заходнія, лічыць выканаўчы дырэктар МІА "Расія сёння" Кірыл Вышынскі.

"Нашы (журналісты) заўсёды едуць туды, дзе можна запісаць яркі стэндап, калі нешта адбылося - едуць і правяраюць. Гісторыя з "Белымі каскамі" самая паказальная. Заходнія журналісты... цяпер аддаюць перавагу напісанню матэрыялаў з гасцініц, запісваць стэндап на фоне аддаленага пажарышча і гэта выдаваць за матэрыял з гушчы падзей. Я раблю простую асабістую выснову: на сённяшні дзень нашы СМІ больш прафесійныя, чым заходнія", - распавёў Вышынскі на канферэнцыі "Роля медыяіндустрыі ў сучасным свеце".

На думку Вышынскага, застаецца толькі панаракаць, што журналістыка ў гэтым сэнсе губляецца як прафесія.

"Вядома, усе мы людзі з нейкімі пазіцыямі, з сацыяльнымі, ідэалагічнымі ўяўленнямі і гэтак далей. Але ўрачы лечаць ўсіх, аперуе ўсіх... У гэтай сітуацыі мы стараемся заставацца і застаёмся класічнымі журналістамі, а нашы калегі, нажаль, ператвараюцца ў савецкіх журналістаў 70-х гадоў, на мой погляд", - адзначыў Вышынскі.

Тэги:
Масква, Расія, Марыя Захарава, Кірыл Вышынскі

Галоўныя тэмы