23:28 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.43
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Пасля перамоў кіраўнікоў працоўнай групы яе вынікі маюць намер абмеркаваць па тэлефоне прэм'ер-міністры дзвюх краін.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Кіраўнікі рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў па інтэграцыі Беларусі і Расіі сустрэнуцца на наступным тыдні, вынікае з паведамлення прэс-службы кіраўніка беларускага ўрада Сяргея Румаса.

Пасля гэтага прэм'еры маюць намер абмеркаваць вынікі гэтай сустрэчы.

"Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся стэлефанавацца на наступным тыдні пасля сустрэчы кіраўнікоў групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Такое рашэнне Румас і Мядзведзеў прынялі падчас сённяшняq тэлефоннай размовы, якая адбылася па ініцыятыве беларускага боку. У час размовы сярод іншага Румас і Мядзведзеў абмеркавалі пастаўкі нафты і газу на наступны год.

Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі ход выканання даручэнняў, дадзеных прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў Сочы 7 снежня 2019 года.

Тэги:
Інтэграцыя, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы