Пуцін пра рашэнне WADA: яно носіць, хутчэй, палітычнае адценне

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расія выступае за "чысты" спорт і гатова дапамагаць WADA ў разглядах, калі прэтэнзіі будуць тычыцца канкрэтных парушальнікаў.

МІНСК, 19 сне - Sputnik. Рашэнне Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) у дачыненні да расейскіх спартсменаў носіць, хутчэй за ўсё, палітычнае адценне, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на выніковай прэс-канферэнцыі.

Вялікая прэс-канферэнцыя Уладзіміра Пуціна - прамая трансляцыя - Sputnik Беларусь
Відэа
Вялікая прэс-канферэнцыя Уладзіміра Пуціна

Выканкам WADA 9 снежня адхіліў расійскіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях на чатыры гады. WADA прыняло рашэнне дапусціць на бліжэйшыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні, а таксама на чэмпіянаты свету па розных відах спорту толькі "чыстых" расійскіх атлетаў, якія будуць выступаць у нейтральны статус, без сцяга. Таксама WADA пастанавіла, што Расея пазбавіцца на чатыры гады права праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы і падаваць заяўкі на іх правядзенне.

"Я лічу, што гэта не толькі несправядліва і не адпавядае здароваму сэнсу і праву", - заявіў Пуцін.

Ён нагадаў, што Расія панесла пакаранне за парушэнне антыдопінгавага заканадаўства яшчэ на мінулай Алімпіядзе ў Пхенчхане у 2018 годзе. Цяпер, падкрэсліў Пуцін, "тое ж самае і яшчэ раз". "Ні ў адной прававой сістэме свету такога няма і не было, і, я думаю, не будзе", - сказаў Пуцін.

Расійскі прэзідэнт заўважыў, што пакаранне не павінна насіць калектыўны характар. Ён задаўся пытаннем, за што караць большасць атлетаў, калі яны "чыстыя".

"Акрамя таго, гэта рашэнне супярэчыць Алімпійскай хартыі. Калі цяпер з боку WADA да нашага нацыянальнага Алімпійскага камітэту прэтэнзій няма, значыць, тады наша зборная павінна выступаць са сваім сцягам", - сказаў ён.

Ён нагадаў, што РУСАДА фармавалася ў сумленным кантакце з WADA.

Стужка навiн
0