Лукашэнка расказаў, як Пуцін "на кухні прапанаваў ЕўрАзЭС"

Падпісацца
Расія заўсёды была ініцыятарам інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, таму што была ў гэтым зацікаўлена.

МІНСК, 24 сне - Sputnik. Расія прэсуе Беларусь, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка расказаў, чаго Беларусі каштуе Расія

Паводле яго слоў, усе саюзы, інтэграцыйныя праекты на постсавецкай прасторы - гэта Расія. Яна была ў гэтым зацікаўлена, і Барыс Ельцын падтрымліваў саюз з Беларуссю.

"Потым Пуцін ЕўрАзЭС прапанаваў на кухні. У яго на кухні дома мы сядзелі. Ды ён сядзеў на кухні пісаў. Яшчэ малады прэзідэнт. Я, Пуцін і Кучма, і Назарбаеў потым падключыўся", - распавёў беларускі прэзідэнт.
"Не трэба табе (Аляксей Венедыктаў - Sputnik) тлумачыць, чаму Расія зацікаўлена ў цесным саюзе. Дык вось, калі мы, альбо нехта ў гэты саюз уступае, - ён што, уступае дзеля таго, каб горш было? Не", - сказаў ён.

Пасля чаго дадаў, што ў саюзным будаўніцтве і ЕўрАзЭС з нейкага моманту ўсё пайшло ўніз.

"З часоў, калі вакол Уладзіміра Уладзіміравіча (Пуціна - Sputnik) утварыліся прагматыкі, рыначнікі, яны лічылі - мы пражывем без усіх, Беларусь нам не трэба. Будзем яе паволі прэсаваць. Эканоміка ў іх добрая, давайце цэны на энерганосьбіты павышаць".

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што падобныя дзеянні прывялі да дэфіцыту ў двухбаковым тавараабароце Беларусі і Расіі ў 9 мільярдаў долараў.

"Гэта значыць, мы купляем у вас на 9 мільярдаў доляраў больш, чым прадаем", - растлумачыў ён.

Пры гэтым ён упэўнены, што з эканамічнага пункту гледжання гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем абсалютная ідэнтычная сітуацыі ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй.

"Што мы атрымалі ад таго, што вы кожны год пачынаеце нас прэсаваць, закручваць гайкі, падвышаючы кошты?" - задаў беларускі прэзідэнт рытарычнае пытанне.

У адказ на ўдакладняючае пытанне пра дамоўленасці з Расіяй Аляксандр Лукашэнка сказаў, што "ўжо казаў, што канкрэтных лічбаў няма, кантрактаў няма".

"Яны павінны быць, я спадзяюся, будуць. Хоць зноў ва ўрад нейкія сігналы ідуць. Каб звязаць гэта, пра што мы сёння размаўляем з будучай адзінай дзяржавай. Маецца на ўвазе: парламент, прэзідэнты, як мы ўладу будзем дзяліць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Аляксея Венедыктава адзначыў: "Вы сказалі, што жыццё мудрэй, чым мы. Бо столькі зрабілі, рэалізуючы саюзны дагавор, галоўных, значных для вас рэчаў. Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне год таму, калі з Пуціным у Сочы сустрэліся".

"Вы абсалютна маеце рацыю, нас жыццё павінна прымусіць ісці на пэўныя крокі. Як гэта было да гэтага часу, чаму мы кажам, што шмат зроблена. Мы ніколі не фарсіравалі, не тарпедавалі нічога. Фэйкаў, гвалту не было вакол гэтага. Вось да гэтага моманту", - звярнуў увагу ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дамоўленасці павінны будавацца ў спакойным рэжыме, а галоўнае - гэта "паказваць народам Расіі і народу Беларусі, які так трапятліва ставіцца да суверэнітэту, таму што гэта ўпершыню ў гісторыі. Ці можаце зразумець? Вы, напэўна, адчуваеце гэта добра. Таму вельмі важна нікога не адпудзіць".

На яго думку, нельга дапусціць стварэння "глебы для правакацый і вулічных баёў за незалежнасць і суверэнітэт. Трэба спакойна над гэтым (саюзнай інтэграцыяй - Sputnik) працаваць, а не ўкідваць ў СМІ рознага роду правакацыйныя заявы. Я не ведаю навошта, але пачынаю здагадвацца".

Стужка навiн
0