Перамовы па нафце і газу працягнуцца па лініі кампаній Беларусі і Расіі

© Sputnik / Сергей ЛескетьЗдабыча нафты
Здабыча нафты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне аспекты развіцця расійска-беларускіх адносін і супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 31 сне - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні па тэлефоне дамовіліся, што перамовы па нафце і газу працягнуцца па лініі кампаній, паведамляе прэс-служба Крамля.

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Калядамі і Новым годам - Sputnik Беларусь
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Калядамі і Новым годам

Размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку.

Адзначаецца, што лідары абмеркавалі некаторыя аспекты развіцця расійска-беларускіх адносін і супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.

"Падрабязна разгледжаны пытанні, звязаныя з пастаўкамі ў Беларусь газу і нафты з Расіі. Дасягнута дамоўленасць аб працягу перамоваў па гэтай тэматыцы па лініі суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама бакі дамовіліся аб далейшых кантактах.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага лідара, у першай частцы гутаркі Лукашэнка і Пуцін абмяняліся цёплымі віншаваннямі з нагоды будучага Новага года. У другой - абмеркавалі канкрэтныя пытанні, якія тычацца паставак нафты і газу ў Рэспубліку Беларусь.

"У выніку прэзідэнты дамовіліся даручыць урадам у бліжэйшыя дні арганізаваць работу суб'ектаў гаспадарання з выхадам на заключэнне кантрактаў па нафце і газу.

У выпадку, калі да 1 студзеня дадзеныя пытанні вырашыць не паспеюць, паводле дамоўленасцяў кіраўнікоў дзяржаў, члены ўрадаў выпрацуюць кампрамісны прамежкавы варыянт умоў паставак нафты і газу ў Беларусь, да канчатковага прыняцця рашэнняў прэзідэнтамі.

"Якія, у сваю чаргу, пры неабходнасці сустрэнуцца для абмеркавання і прыняцця дадзеных рашэнняў пасля калядных святаў у сярэдзіне студзеня", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Стужка навiн
0