13:51 27 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.41
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
2410

Супрацоўнікі рэдакцыі Sputnik Эстонія былі вымушаныя звольніцца з 1 студзеня 2020 года з-за пагрозы крымінальнага пераследу з боку мясцовых уладаў.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Еўрапейская федэрацыя журналістаў накіравала на інфармацыйную платформу Савета Еўропы па абароне журналістыкі апавяшчэнне аб сітуацыі, якая склалася з агенцтвам Sputnik Эстонія, пра гэта паведаміў генеральны сакратар арганізацыі Рыкарду Гуцьерэш.

"Ад імя Еўрапейскай асацыяцыі журналістаў я ўнёс апавяшчэнне аб гэтых пагрозах з боку эстонскай паліцыі на платформу Савета Еўропы па абароне журналістыкі", - цытуе яго РІА "Новости".

У паведамленні гаворыцца пра тое, што супрацоўнікі рэдакцыі Sputnik Эстонія былі вымушаныя звольніцца з 1 студзеня 2020 года з-за пагрозаў з боку ўладаў пасля таго, як дэпартамент паліцыі і памежнай аховы краіны накіраваў ім адпаведныя лісты. У дакуменце таксама ўказана, што афіцыйнага адказа ад кіраўніцтва Эстоніі пакуль няма.

Што адбылося

Нагадаем, у канцы 2019 года супрацоўнікі агенцтва Sputnik Эстонія атрымалі ад кіраўніцтва дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны прамыя пагрозы пра крымінальны пераслед у выпадку, калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй.

Улады Эстоніі абгрунтавалі свае дзеянні санкцыямі, уведзенымі Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 года супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з падзеямі на тэрыторыі Украіны. Пры гэтым санкцыі ўвялі не супраць МІА "Россия сегодня", у склад якога ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.

У выніку супрацоўнікі рэдакцыі Sputnik Эстонія былі вымушаныя прыняць рашэнне з 1 студзеня 2020 года спыніць працоўныя адносіны. З першага студзеня сайт Sputnik Эстонія перайшоў на працу ў надзвычайным рэжыме.

Рэдакцыя МІА "Россия сегодня" заклікала ўсе міжнародныя і еўрапейскія арганізацыі выказаць сваю пазіцыю па дзеяннях уладаў Эстоніі, звяртаючыся, у прыватнасці, да ААН, ЕС, АБСЕ, Еўрапарламента і "Рэпарцёраў без межаў". Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскія ўлады будуць рабіць усё, каб падтрымліваць Sputnik пры працы ў іншых краінах.

Працягваецца флэшмоб у падтрымку супрацоўнікаў Sputnik Эстонія - журналісты апранаюць аранжавыя камізэлькі ў знак салідарнасці з калегамі. Такую ініцыятыву прапанаваў журналіст Кірыл Вышынскі.

Тэмы:
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
Тэги:
Савет Еўропы, Эстонія

Галоўныя тэмы