17:58 22 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.47
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Бакі падчас размовы абмеркавалі шэраг пытанняў супрацоўніцтва дзвюх краін з улікам новых прызначэнняў ва ўрадзе Расіі.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Тэлефонная размова прэм'ер міністра Беларусі Сяргея Румаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі Дзмітрыем Мезенцавым адбыўся раніцай у чацвер, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Адзначаецца, што падчас размовы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з улікам новых прызначэнняў у расійскім урадзе.

Нагадаем, 15 студзеня ўрад РФ пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Мядзведзева сышоў у адстаўку. Уладзімір Пуцін прапанаваў на пасаду прэм'ера прызначыць кіраўніка Федэральнай падатковай службы Расіі Міхаіла Мішусціна.

Праца па фарміраванні новага ўрада РФ ужо пачатая. Так, у чацвер Мішусцін сустракаецца са старшынёй Дзярждумы Вячаславам Валодзіным. Чакаецца, што ўжо 16 студзеня Дзярждума разгледзіць Мішусціна ў якасці прэтэндэнта на пасаду кіраўніка ўрада. Да гэтага Мішусцін сустракаецца з усімі парламенцкімі фракцыямі - першай сустрэчу правяла "Адзіная Расія". Затым адбыліся сустрэчы з ЛДПР і КПРФ.

Тэги:
Расія, Беларусь, Дзмітрый Мезенцаў, Сяргей Румас

Галоўныя тэмы