02:37 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Беларускі прэм'ер пажадаў былому калегу поспехаў на новай адказнай дзяржаўнай пасадзе и моцнага здароўя.

МІНСК, 17 сту - Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас напярэдадні правёў тэлефонную размову з намеснікам старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У сераду Мядзведзеў заявіў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што ўрад у поўным складзе сыходзіць у адстаўку. У чацвер кіраўніком расійскага ўрада стаў Міхаіл Мішусцін, а Мядзведзеў заняў пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі РФ.

"У ходзе размовы Сяргей Румас падзякаваў Дзмітрыю Мядзведзеву за сумесную плённую працу на пасадзе Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, а таксама адзначыў, што высока цэніць яго асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-расійскага ўзаемадзеяння і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза", - паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Румас выказаў упэўненасць, што ўласцівыя Мядзведзеву кіраўнічы талент і палітычная дальнабачнасць "будуць і надалей служыць вырашэнню актуальных задач, накіраваных на пабудову моцнай і незалежнай Расіі, а таксама ўмацаванню разумення і даверу паміж нашымі брацкімі народамі".

"Сяргей Румас ад усёй душы пажадаў Дзмітрыю Мядзведзеву моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў на новым адказнай дзяржаўнай пасадзе", - сказалі ва ўрадзе.

Тэги:
Дзмітрый Мядзведзеў, Сяргей Румас

Галоўныя тэмы