14:41 27 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.23
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.40
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
1011

У пасольстве спадзяюцца, што эстонскі бок успомніць пра ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнні свабоды слова.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Пасольства Расіі заклікала ўлады Эстоніі даць магчымасць журналістам Sputnik вярнуцца да выканання сваіх прафесійных абавязкаў.

Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад кіраўніцтва Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны прамыя пагрозы ўзбуджэння супраць іх крымінальных спраў у выпадку, калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй. У якасці абгрунтавання гэтых дзеянняў называюцца санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 года супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з падзеямі на Украіне. Аднак санкцыі ЕС уведзены не супраць МІА "Россия сегодня", у якое ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.

"Хацелася б, каб эстонскі бок узгадащ пра ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнни свабоды слова, даўшы магчымасць супрацоўнікам ІА Sputnik Эстонія вярнуцца да выканання сваіх прафесійных абавязкаў", - гаворыцца ў заяве, апублікаванай у сераду на сайце расійскай дыпмісіі.

Пасольства нагадала, што з 1 студзеня ў выніку непрыкрытага ціску эстонскіх уладаў спынена дзейнасць талінскага бюро расійскага інфармацыйнага агенцтва Sputnik. Шматтысячная аўдыторыя гледачоў і слухачоў гэтага канала пазбавілася магчымасці атрымліваць аб'ектыўную инфармацыю, якая адказвае ўсім канонам журналісцкай этыкі.

"З нашага боку ўжо неаднаразова давалася ацэнка такім беспрэцэдэнтным мерам па затыканні рота непажаданым журналістам. Пра гэта ж толькі што падчас прэс-канферэнцыі па выніках 2019 года казаў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў, які выказаў абурэнне дзеяннямі ў дачыненні да Sputnik Эстонія з боку дзяржавы-члена ЕС, якія ідуць насуперак з дэкларуемымі і абараняць у Еўропе каштоўнасцямі", - адзначылі ў пасольстве.

Раней прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір заявіў, што імкненне ўладаў Эстоніі распаўсюдзіць дзеянне персанальных санкцый ЕС супраць генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" на калектыў Sputnik Эстонія стварае праблему ў сферы свабоды СМІ. У сваю чаргу генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер адзначаў, што абавязацельствы па забеспячэнні свабоды СМІ замацаваны ў Хельсінскім акце.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю вакол Sputnik Эстонія, заяўляў, што расійскія ўлады будуць рабіць усё, каб падтрымліваць Sputnik пры працы ў іншых краінах.

У міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" (RSF) у адказ на ліст МІА "Россия сегодня" паведамілі, што арганізацыя вывучае сітуацыю са становішчам рускамоўных СМІ ў Эстоніі. МІА "Россия сегодня" просіць перагледзець дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненні да Sputnik Эстонія і гатова прапанаваць належную ацэнку гэтага беспрэцэдэнтнага выпадку парушэння свабоды, а таксама просіць прыняць меры для забеспячэння права журналістаў агенцтва выконваць свой прафесійны абавязак, гаворыцца ў лістах.

Тэмы:
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
Тэги:
МІА "Россия сегодня", Sputnik Эстонія

Галоўныя тэмы