13:00 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (90)
28 0 0

Прэтэндэнты павінны будуць унесці па 500 еўра на "тэхнічныя выдаткі", прозвішча адзінага кандыдата будзе агучана ў маі 2020 года.

МІНСК, 27 сту - Sputnik. Прадстаўнікі шэрагу беларускіх апазіцыйных дэмакратычных партый прынялі рашэнне, што будуць падтрымліваць адзінага кандыдата на выбарах прэзідэнта Беларусі.

Сёння лідары пяці апазыцыйных партыйных структур правялі прэс-канферэнцыю, на якой было заяўлена пра тое, што ўпершыню за 15 гадоў частцы апазіцыі ўдалося дамовіцца аб тым, што яны не будуць вылучаць альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах. У спісе прэтэндэнтаў на статус адзінага кандыдата ад апазіцыі сем прозвішчаў, якія трымаюцца ў сакрэце.

"Упершыню з 2005 года прайшло шырокае аб'яднанне апазіцыі адносна ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах і падтрымана ідэя аб вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі", - заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Мінску лідар партыі "Рух за свабоду" Ігар Губарэвіч.

Паводле яго слоў, пяць апазіцыйных партый прынялі рашэнне аб тым, што хто б ні быў абраны адзіным кандыдатам ад апазіцыі, яны будуць яго падтрымліваць і не вылучаць альтэрнатыўных кандыдатаў, як гэта было раней.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаіл Казлоў паведаміў, што прынята рашэнне аб тым, каб адзінага кандыдата ад апазіцыі выбіралі шляхам праймерыз. Паводле яго слоў, абранне будзе праводзіцца ў чатыры этапы. На першым этапе пройдзе анлайн-галасаванне на інтэрнэт-пляцоўцы, дзе будуць апублікаваныя біяграфіі прэтэндэнтаў на статус "адзінага" ад апазіцыі.

На наступным этапе прадстаўнікі апазіцыі паедуць па рэгіёнах, дзе будзе праводзіцца галасаванне за адзінага кандыдата.

"Мы плануем наведаць да 80 гарадоў Беларусі", - сказаў палітык.

У сваю чаргу лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Барысаў паведаміў, што ў спісе прэтэндэнтаў на адзінага ад апазіцыі кандыдата на прэзідэнцкую кампанію сем кандыдатур. Прозвішчы трымаюцца ў сакрэце і стануць вядомыя 16 лютага ў 23:59.

Паводле яго слоў, каб прыняць удзел у конкурсе на адзінага кандыдата, трэба ўнесці 500 еўра - грошы пойдуць на "тэхнічныя патрэбы і правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сіл", які і зацвердзіць персаналію адзінага кандыдата.

Зблытаў карты

У сваю чаргу лідар БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў адмовіцца ад "складанай працэдуры" выбараў кандыдата. Паводле яго слоў, адзіным кандыдатам трэба выбраць вядомага апазіцыйнага палітыка і "лідара пратэстнага руху" Паўла Севярынца, аднак дадзеная ініцыятыва не была падтрымана.

На прэс-канферэнцыі было заяўлена, што прозвішча адзінага кандыдата ад апазіцыі будзе агучана ў сярэдзіне мая 2020 года.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанні журналістаў, прызналі, што не з'яўляюцца адзінымі прадстаўнікамі апазіцыйных партыйных структур у краіне. Было заяўлена, што іх "кааліцыя адкрыта" для ўсіх апазіцыйных партый і арганізацый, якія гатовыя падтрымліваць адзінага кандыдата.

 

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (90)
Тэги:
Беларусь, Выбары

Галоўныя тэмы