13:07 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Забяспечыць прарыў у адносінах з прыярытэтнай краінай павінен будзе прызначаны ў чацвер новы пасол Беларусі ў КНР Мікалай Снапкоў.

МІНСК, 30 сту - Spunik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на прарыў у адносінах Беларусі з Кітаем. Пра гэта ён заявіў у чацвер падчас прызначэння Мікалая Снапкова новым паслом Беларусі ў КНР. Да апошняга часу Снапкоў займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле слоў Лукашэнкі, Кітай з'яўляецца сур'ёзным прыярытэтам для Беларусі, і краіна ўсё больш разлічвае на дапамогу і падтрымку КНР.

"Не толькі ў будаўніцтве перспектыўных прадпрыемстваў у нашай краіне, крэдытаванні, але і рынак Кітай адкрыў для нас на столькі, на колькі мы можам туды ўвайсці. І Мікалай Генадзевіч кантраляваў, вельмі добра ведае гэты кірунак. І я, шчыра кажучы, разлічваю, што мы ажыццявім сапраўдны прарыў на працягу вашай работы. Важны вынік", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Прэзідэнт назваў шчасцем, што ў свой час, калі "Кітай толькі ўставаў на ногі", Беларусь абрала сяброўства з Пекінам. Але там трэба ўмець працаваць, папярэдзіў Лукашэнка.

"КНР, Расія, Еўрапейскі саюз. Магчыма, з амерыканцамі ўдасца наладзіць адносіны. Гэта "монстры", з якімі за шчасце лічаць супрацоўнічаць любыя дзяржавы", - падкрэсліў прэзідэнт.

Лукашэнка прызнаўся, што сыход Снапкова з пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі - гэта страта, але прызнаўся, што іншага выбару ў яго няма.

"У Мікалая Генадзьевіча выдатныя адносіны з кіраўніцтвам Кітайскай Народнай Рэспублікі. Яго ведаюць усе, пачынаючы ад Сі Цзіньпіна і заканчваючы чыноўнікамі ў Міністэрстве замежных спраў", - сказаў прэзідэнт.

Падкрэсліваецца, што цяперашні кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Пекіне Кірыл Руды пакідае гэтую пасаду ў сувязі з неабходнасцю ратацыі.

"Шчасце, што выбралі курс на сяброўства з Кітаем" - Лукашэнка разлічвае на сапраўдны прарыў у адносінах.

Тэги:
Мікалай Снапкоў, Кітай, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы