https://bel.sputnik.by/20200204/Lukashenka--Putsn-sustrenutstsa--kantsy-tydnya-1043863139.html
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў канцы тыдня
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў канцы тыдня
Sputnik Беларусь
Сёння паміж Беларуссю і Расіяй застаецца шэраг нявырашаных пытанняў, у першую чаргу - па пастаўках энерганосьбітаў. 04.02.2020, Sputnik Беларусь
2020-02-04T11:28+0300
2020-02-04T11:28+0300
2020-02-04T11:41+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104338/53/1043385379_0:209:2931:1867_1920x0_80_0_0_883d80e9cdadab9f18598690a84713c0.jpg
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104338/53/1043385379_0:117:2931:1959_1920x0_80_0_0_6ba9ef3d9366e27120320540f2c1286d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палітыка, у беларусі, навіны , уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка
палітыка, у беларусі, навіны , уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў канцы тыдня
11:28 04.02.2020 (абноўлена: 11:41 04.02.2020) Сёння паміж Беларуссю і Расіяй застаецца шэраг нявырашаных пытанняў, у першую чаргу - па пастаўках энерганосьбітаў.
МІНСК, 4 лют - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў канцы тыдня, пра гэта беларускі лідар заявіў журналістам у аўторак.
Апошняя сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася 20 снежня 2019-га ў Санкт-Пецярбургу на палях саміту Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД.
"Хутчэй за ўсё 7 лютага мы сустрэнемся з прэзідэнтам Пуціным. Нейкі момант ісціны наступіў. Мы былі ініцыятарамі гэтых адносін, ці нам іх ламаць", - заявіў у аўторак Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.
Асноўныя пытанні ў беларуска-расійскіх адносінах сёння звязаныя з пастаўкамі энерганосьбітаў. Па кошце газу для Беларусі бакі дамовіліся толькі на першыя два месяцы года. Пытанне паставак нафты на сёння не вырашана, таму рэспубліка закупляе "чорнае золата" ў кампаній бізнесмена Міхаіла Гуцырыева і ў нарвежскіх кампаній.
Акрамя таго, Беларусь і Расія пакуль не ўзгаднілі 31 дарожную карту па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка: усякае перажывалі з Расіяй, але хочам нармальных адносін
- Рапота: Беларусі і Расіі патрэбна доўгатэрміновая формула коштаў на нафту і газ