13:18 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
4510

Падчас візіту ў Мюнхен кіраўнік беларускага МЗС таксама правёў перамовы кіраўніком ШАС Норавым і еўракамісарам па бюджэце Ханам.

МІНСК, 15 лют -Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў у Мюнхене перамовы з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па ваенна-палітычных справах Кларкам Куперам, паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Макей правёў перамовы з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па ваенна-палітычных справах Кларкам Куперам, у ходзе якіх быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу", - паведамілі ў прэс службе МЗС Беларусі.

Падчас візіту ў Мюнхен Макей таксама сустрэўся з еўракамісарам па бюджэце Ёханесам Ханам: абмеркаваны актуальны парадак дня супрацоўніцтва Беларусі і ЕC, уключаючы ўзаемадзеянне па лініі "Усходняга партнёрства".

Таксама Макей правёў сустрэчу з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Уладзімірам Норавым, з якім абмеркаваў магчымасці актывізацыі ўдзелу Мінска ў дадзенай арганізацыі, а таксама пытанні развіцця супрацоўніцтва з яе краінамі-членамі.

Тэги:
МЗС Беларусі, Уладзімір Макей

Галоўныя тэмы