01:12 30 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Начальнік упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Сяргей Церабаў стаў першым намеснікам старшыні ведамства, а кіраўнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Генадзь Казакевіч прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі і міністэрстве ўнутраных спраў, паведамляе БелТА.

Рашэннем кіраўніка дзяржавы начальнік упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Сяргей Церабаў стаў першым намеснікам старшыні ведамства. На Гомельшчыне яго заменіць начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ Аляксандр Мельнікаў.

Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі прэзідэнт прызначыў Генадзя Казакевіча. Да гэтага Казакевіч быў начальнікам галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.

Нагадаем, што генерал-маёра міліцыі Івана Падгурскага, які раней займаў пасаду першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі, кіраўнік дзяржавы вызваліў ад пасады 30 студзеня. Падгурскі звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце.

Тэги:
Беларусь, МУС РБ, КДБ РБ, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы