Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

У Літве хочуць увесці санкцыі супраць кампаній, занятых у праекце БелАЭС

© Photo : БелАЭСГрадзірні БелАЭС
Градзірні БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку парламентарыяў, кампаніям, якія задзейнічаныя ў будаўніцтве атамнай станцыі, нельга дазваляць удзельнічаць у літоўскіх стратэгічных праектах.

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Члены кансерватыўнай літоўскай партыі "Саюз Айчыны - Хрысціянскія дэмакраты" Лаўрынас Касчунас і Габрыэлюс Ландсбергіс звярнуліся да прэм'ера краіны Саўлюса Скверняліса з прапановай высветліць, якія менавіта замежныя і літоўскія кампаніі прама або праз пасярэднікаў задзейнічаны ў будаўніцтве Беларускай АЭС, паведаміла ў сераду прэс-служба Сейма.

Сцяг МАГАТЭ - Sputnik Беларусь
Беларусь вясной зробіць справаздачу ў МАГАТЭ па ядзернай бяспецы

На думку парламентарыяў, гэтыя прадпрыемствы не павінны прыцягвацца да праектаў, што рэалізуюцца ў Літве, так як гэта несумяшчальна з інтарэсамі нацыянальнай бяспекі.

Касчюнас заявіў, што прапанаваў унесці адпаведныя папраўкі ў закон аб ахове аб'ектаў, важных для нацбяспекі Літвы. Сутнасць іх заключаецца ў тым, каб зрабіць больш жорсткай ацэнку сумяшчальнасці інвестыцый у стратэгічныя сфэры эканомікі і інфраструктуры Літвы з нацыянальнай бяспекай. У выніку, як мяркуецца, у крытычна значных праектах змогуць прымаць удзел толькі тыя кампаніі, якія адказваюць крытэрам трансатлантычнай і еўрапейскай інтэграцыі.

БелАЭС застаецца адной з самых праблемных тэм у беларуска-літоўскіх адносінах: нягледзячы на заявы Мінска аб найвышэйшых стандартах бяспекі на станцыі, афіцыйны Вільнюс працягвае выступаць супраць АЭС, прапаноўваючы на розных сусветных пляцоўках меры міжнароднага ўздзеяння на беларускія ўлады.

Беларуская АЭС будуецца ў Гродзенскай вобласці па тыпавому расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. На двух блоках станцыі будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200. Пуск першага энергаблока запланаваны на бягучы год, другога - на 2021-ы.

Стужка навiн
0