05:52 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

У цяперашні час беларускія ўлады ацэньваюць прапановы аб магчымым перападпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

МІНСК, 23 сак - Sputnik. Мы паставілі перад сабой задачу выйсці на больш высокі ўзровень у экспертнай дзейнасці, заявіў прэзідэнт Беларусі, прымаючы старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў першую чаргу яму цікавы ўзровень сістэмы экспертыз у нашай краіне ў параўнаньні з Расіяй і іншымі дзяржавамі.

"Як узаемадзеянне ў гэтым плане з міжнароднымі экспертнымі групамі, крыміналістамі?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы ў старшыні ДКСЭ.

Паводле слоў прэзідэнта, у нашай краіне Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз быў створаны цалкам з нуля. У ранейшыя гады ў Беларусі проста не было сістэмнай працы па правядзенні даследавання, а часам і неабходнага абсталявання.

"Мы паставілі перад сабой задачу выйсці на больш высокі ўзровень у экспертнай дзейнасці па ўсіх напрамках, па ўсіх відах злачынстваў. Ці атрымалася нам гэтую сістэму стварыць, ці здольная яна незалежна, як цяпер, існаваць?" - задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

Пасля чаго дадаў, што яму паступаюць прапановы аб падпарадкаванні або перападпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

"Я не схільны да гэтага, але павінен быць прагрэс. Калі ёсць эфектыўнасць, тады не трэба ламаць", - вынес свой вердыкт беларускі лідар.

У сваю чаргу Андрэй Швед нагадаў, што з моманту ўтварэння ДКСЭ прайшло сем гадоў. За мінулы час беларуская сістэма судовых экспертыз стала ўнікальнай і незалежнай, лепшай на постсавецкай прасторы.

"Кожны год мы развіваемся, нешта ўдасканальваем", - запэўніў ён прэзідэнта Беларусі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы