Украіна далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасольства Украіны ў Беларусі
Пасольства Украіны ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мяркуецца, што Украіна ўвядзе зброевае эмбарга і персанальныя санкцыі супраць чатырох чалавек.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Украіна далучылася да санкцый Еўрапейскага саюза супраць Беларусі, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Савета ЕС.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Літвы: мы не можам давяраць інфармацыі па COVID-19 з Беларусі

Еўрасаюз прадоўжыў у лютым на год зброевае эмбарга і персанальныя санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек.

паведамілі ў Савеце ЕС, да санкцый далучыліся некаторыя дзяржавы, у тым ліку і Украіна.

Акрамя яе, далучыліся да санкцый кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз - Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія. Далучыліся таксама некаторыя іншыя краіны - Боснія і Герцагавіна, Нарвегія і Ліхтэнштэйн.

Санкцыі будуць дзейнічаць да канца лютага 2021, пасля гэтага яны будуць або адменены, або прадоўжаны.

Афіцыйны Мінск неаднаразова выказваў шкадаванне ў сувязі з працягам практыкі ўвядзення санкцый і заклікаў да выбудоўвання адносін у выглядзе ўзаемапаважлівага дыялогу.

Стужка навiн
0