01:49 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Перад вялікай нарадай з губернатарамі па каронавірусе прэзідэнт РФ выступіў з уступным словам. Sputnik сабраў галоўнае з прамовы Уладзіміра Пуціна.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у сераду правёў нараду з губернатарамі па сітуацыі з каронавірусам. Перад яе пачаткам ён выступіў з уступным словам.

Павысіць гатоўнасць медустаноў

"Неабходная федэральная падтрымка на гэтыя мэты ўжо выдзелена і паступіла ў рэгіёны, у тым ліку больш за 33 мільярда рублёў накіравана на разгортванне дадатковых спецыялізаваных, цалкам абсталяваных ложкаў у бальніцах інфекцыйных аддзяленняў", - сказаў Пуцін.

Рэанімабілі і машыны хуткай дапамогі ў рэгіёны пачнуць паступаць ужо ў красавіку, на закупку медтэхнікі, у тым ліку апаратаў ШВЛ, выдзелена каля 13 мільярдаў рублёў.

"Будзем спадзявацца, што рэзервы і дадатковыя магутнасці, якія ствараюцца ў сістэме здароўя, не спатрэбяцца ў поўным аб'ёме, але цяпер мы павінны быць гатовыя змагацца за жыццё кожнага чалавека ў кожным рэгіёне", - сказаў прэзідэнт РФ.

Уладзімір Пуцін таксама заклікаў задзейнічаць у поўнай меры магчымасці федэральных медцэнтраў.

Усе пытанні вырашаць аператыўна

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даручыў Мінфіну забяспечыць рэгіёнам гнуткасць і свабоду манеўру ў размеркаванні сродкаў на супрацьдзеянне каронавірусу. Пры гэтым падкрэсліў, што, падаючы шырокія магчымасці, патрабаваць ад рэгіёнаў будуць строга.

Ён таксама адзначыў, што дзейнічаць усім па адзіным шаблоне неэфектыўна, "а часам і шкодна". І заклікаў кіраўнікоў рэгіёнаў працаваць "адрасна і выверана".

Забяспечыць медыкаў

Уладзімір Пуцін асабліва звярнуў увагу на тое, што медыкі павінны атрымліваць увесь заробак без затрымак. Акрамя таго, ён прапанаваў усталяваць для іх павышаныя страхавыя гарантыі - як ў вайскоўцаў.

Таксама з красавіка на тры месяцы усталёўваецца спецвыплата медыкам, якія змагаюцца з каронавірусам, яе памер складзе ад 25 да 80 тысяч расійскіх рублёў. 10 мільярдаў рублёў для гэтых мэтаў ужо выдзелены з федэральнага бюджэту і ў бліжэйшы час паступяць рэгіёнах. Прэзідэнт падкрэсліў, што допвыплаты медыкі таксама павінны атрымліваць без затрымак.

Думаць аб бізнесе

Прэзідэнт РФ адзначыў, што страты для бізнесу ўжо дастаткова сур'ёзныя, а могуць апынуцца яшчэ больш значнымі, таму важна мінімізаваць шкоду. Важна стварыць умовы, каб прадпрыемствы і прадпрымальнікі маглі вярнуцца да нармальнага графіка працы, заявіў Уладзімір Пуцін. Акрамя таго, патрэбен дакладны пералік тых арганізацый, праца якіх абмежаваная ў сувязі з падвышанымі рызыкамі.

"Астатнія прадпрыемствы не трэба грузіць рознага роду дадатковымі даведкамі, тлумачэннямі і ўзгадненнямі, яны могуць працягваць працаваць, натуральна, выконваючы ўсе неабходныя санітарныя патрабаванні і нормы забеспячэння бяспекі", - падкрэсліў прэзідэнт.

Ён таксама звярнуў увагу, што спыняць працу сістэмаўтваральных прадпрыемстваў, зачыняць транспартныя, грузавыя, пасажырскія зносіны паміж рэгіёнамі нельга. "Мы з вамі павінны разумець, да якіх страт, якіх разбуральных наступстваў гэта можа прывесці", - папярэдзіў Пуцін.

Прэзідэнт РФ прапанаваў распаўсюдзіць на ўсе пацярпелыя прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу адтэрміноўку на паўгода па страхавых плацяжах, як гэта быў зроблена для мікрабізнеса, а таксама даручыў ураду і Цэнтрабанку за пяць дзён распрацаваць праграму дадатковай падтрымкі бізнесу для захавання занятасці і заробкаў.

Падтрымаць сем'і

У бліжэйшыя тры месяцы сем'ям з дзецьмі, дзе бацькі страцілі працу, на кожнае дзіця будуць выплачваць дадаткова тры тысячы рублёў на кожнага дзіцяці штомесяц.

Бацькам дзяцей ад 3 да 7 гадоў для атрымання выплат зараз не трэба будзе прадастаўляць даведкі.

Вытрываць рэжым

Кіраўнік расійскай дзяржавы выказаў разуменне сітуацыі, адзначыўшы, што ў многіх ужо назапасіліся стомленасць, узнікаюць фінансавыя, бытавыя, іншыя жыццёвыя праблем. Цяжка пераносіць парушэнне звыклага ладу жыцця і заставацца бязвыхадна дома.

"Але выбару цяпер няма. Рэжым самаізаляцыі, яго выпрабаванні трэба абавязкова вытрымаць. Ад нашай дысцыпліны і адказнасці залежыць той пералом у барацьбе з інфекцыяй, якога мы абавязаны дасягнуць", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Тэги:
каронавірус, Уладзімір Пуцін, Расія

Галоўныя тэмы