21:51 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Сустракаем Вялікдзень (60)
17 0 0

Прэзідэнт Беларусі на Вялікдзень прыехаў у Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм у Смалявіцкім раёне.

МІНСК, 19 кра - Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што не трэба зачыняць дарогу да храма нават у бягучай сітуацыі, такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў падчас наведвання Свята-Благавешчанскага Лядзенскага храма ў Смалявіцкім раёне.

"Я не вітаю тых, хто зачыніў людзям дарогу да храма. Я не вітаю такой палітыкі. Вы ведаеце маю пазіцыю: мы гэтыя вірусы перажываем кожны год", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм размешчаны на тэрыторыі мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, які знаходзіцца ў вёсцы Малыя Ляды. Прэзідэнт прыехаў у царкву разам з малодшым сынам Мікалаем. Лукашэнка коратка пагутарыў з прыхаджанамі, запаліў свечку і павіншаваў вернікаў з Вялікаднем.

Аляксандру Лукашэнку ў храме ўручылі копію цудатворнага візантыйскага абраза "Заступніца". У сваю чаргу ён перадаў храму ікону "Змёртвыхпаўстанне Хрыста. Анёл каля Магілы Гасподняй".

Мужчынскі манастыр у гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў Малых Лядах быў заснаваны ў пачатку XVIII стагоддзя. У пачатку 1920-х гадоў яго зачынілі, набажэнствы ў храме аднавіліся ў гады Вялікай Айчыннай, але ў 1960-х гадах манастыр ізноў зачынілі.

У нашы дні Лядзенскі манастыр - месца паломніцтва праваслаўных хрысціян, зараз тут 17 манахаў і паслушнікаў.

Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (60)
Тэги:
Вялікдзень, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы