12:18 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Адной з актуальных тэм, якую каментавалі ў апошні час вышэйшыя асобы Беларусі і Расіі, была цана на газ.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў па тэлефоне са сваім расійскім калегам, кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Акрамя таго, Макей і Лаўроў ўзгаднілі графікі двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.

Адной з актуальных тэм, якую ў апошнія тыдні актыўна каментуюць вышэйшыя асобы Беларусі і Расіі застаецца цана на газ. Беларускі бок мяркуе, што ў цяперашніх умовах Мінск можа разлічваць на больш даступныя цэны на блакітнае паліва. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў сярэдзіне красавіка казаў, што цана на газ павінна быць больш адаптыўнай пры бягучай рэзкай змене эканамічнай кан'юнктуры.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў, каментуючы гэтыя заявы, адзначыў, што саюзнікі Расіі павінны атрымліваць эканамічныя перавагі, але не варта забываць і пра кантрактныя абавязацельствы. Ён пацвердзіў, што прапановы да Расіі перагледзець кошты на газ паступілі. У сераду расійскі міністр энергетыкі Аляксандр Новак заявіў, што пераглядаць цану на газ для Беларусі ў 2020 годзе не плануецца.

Акрамя таго, у сераду стала вядома пра рашэнне ўрада Расіі падоўжыць забарону на ўезд замежнікаў да паляпшэння сітуацыі з каронавірусам. Такім чынам закрытай для перамяшчэння большасці грамадзян застаецца і беларуска-расійская мяжа.

Забарона на перасячэнне мяжы Расіі не распаўсюджваецца на дыпламатаў і членаў іх сем'яў, вадзіцеляў грузавікоў, асоб з прыватнымі візамі, выдадзенымі ў асаблівых выпадках па рашэнні МЗС РФ, членаў сем'яў грамадзян Расіі і асобных катэгорый грамадзян дзяржаў, з якімі падпісаны дагаворы аб бязвізавых паездках.

Тэги:
Беларусь, Расія, Сяргей Лаўроў, Уладзімір Макей

Галоўныя тэмы