Лукашэнка плануе стэлефанавацца з Пуціным

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошні раз двухбаковая тэлефонная размова паміж лідарамі прайшла напрыканцы лютага, але ў красавіку прэзідэнты разам удзельнічалі ў анлайн-пасяджэнні ЕАЭС.

МІНСК, 5 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра запланаваную на аўторак тэлефонную размову з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, словы беларускага лідара прывяла БелТА.

Вайскоўцы ў форме часоў ВАВ на парадзе 3 ліпеня ў Мінску - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі адрэагаваў на крытыку правядзення парада на 9 мая

Тэлефонную размову Лукашэнка анансаваў падчас размовы з журналістамі пасля наведвання Нацыянальнай акадэміі навук. Паводле яго слоў, у цэнтры ўвагі будуць тэмы, якія прадстащляюць узаемную цікавасць.

"Думаю, сёння з прэзідэнтам Расіі мы абмяркуем многія пытанні, патэлефануе ён мне ў 17 гадзін, папрасіў размовы", - сказаў Лукашэнка.

Напярэдадні Лукашэнка пагутарыў з іншымі блізкімі партнёрамі - прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым і кіраўніком Малдовы Ігарам Дадонам. Абмяркоўвалі ў тым ліку і будучую сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС у Мінску - Лукашэнка прапаноўвае яе зрабіць вочнай.

"Я ведаю, што вы (прэзідэнт Малдовы - рэд.) заўсёды прыляціце да нас. Прэзідэнт Казахстана таксама гатовы прыляцець. Паглядзім, якая будзе рэакцыя прэзідэнта Расіі. Паколькі ў іх, як мы бачым са СМІ, заяў самога Пуціна, сітуацыя не вельмі добрая (па каронавірусу - рэд.). Але з 12 чысла (мая - рэд.), я ўпэўнены, яны таксама будуць аслабляць гэты каранцін. Таму да 19 мая, калі будзе ваша жаданне наведаць Мінск, я з вялікім задавальненнем вас прыму і мы будзем гатовыя да правядзення гэтага мерапрыемства", - заявіў Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, што для вочнай сустрэчы ў рамках ЕАЭС у Мінску перашкод няма, але ў дадзеным выпадку ўсё будзе залежаць ад рашэння лідараў дзяржаў, запрошаных да ўдзелу. "Калі гэта немагчыма, я думаю, што мы можам, у рэшце рэшт, перанесці гэтае мерапрыемства, пакуль сітуацыя не будзе пэўнай і не супакоіцца. Але калі вы прымеце рашэнне ў форме відэаканферэнцыі правесці, мы імгненна задзейнічаем усе рычагі і арганізуем гэта мерапрыемства ў выглядзе відэаканферэнцыі", - дадаў кіраўнік рэспублікі.

Плануецца, што кіраўнікі краін ЕАЭС 19 мая правядуць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, падчас якога зацвердзяць праект стратэгічных кірункаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.

Першапачаткова сустрэча павінна была адбыцца ў Мінску ў вочным рэжыме. Пры гэтым з улікам распаўсюджвання каронавіруса COVID-19 не выключалася яе правядзенне ў фармаце відэаканферэнцыі.

Стужка навiн
0