Беларусь і ЗША ў гэтым годзе абмяняюцца пасламі ўпершыню з 2008 года

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкБудынак пасольства ЗША ў Мінску
Будынак пасольства ЗША ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней Трамп унёс у сенат кандыдатуру памочніка намесніка дзяржсакратара Джулі Фішэр для зацвярджэння на пасаду пасла ў Беларусі.

МІНСК, 7 мая - Sputnik. ЗША і Беларусь абмяняюцца пасламі ўпершыню з 2008-га ў бягучым годзе, упэўнены памочнік намесніка дзяржсакратара па Еўропе і Еўразіі Джордж Кент.

Джулі Фішар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Трамп назваў кандыдатуру на пасаду пасла ЗША ў Беларусі

"Мы вельмі рады і задаволены, што мы абмяняемся пасламі ў 2020 годзе", - сказаў ён у сераду падчас відэаканферэнцыі.

У сярэдзіне лютага кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што кандыдатуры на пост пасла Беларусі ў ЗША адпраўленыя на разгляд прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. Ён выказаў упэўненасць, што працэдуры будуць завершаны ў бліжэйшы час.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней ўнёс у сенат кандыдатуру памочніка намеснік дзяржсакратара Джулі Фішэр для зацвярджэння на пасаду пасла ў Беларусі.

Калі кангрэсмены пагодзяцца з прапановай кіраўніка дзяржавы, Фішэр стане першым паслом Злучаных Штатаў у рэспубліцы за апошнія 12 гадоў.

У цяперашні час Фішэр працуе ў бюро Дзярждэпартамента ЗША па справах Еўропы і Еўразіі. Раней яна працавала намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, была часовым павераным у справах пасольства ЗША ў Расіі, а таксама працавала ў амерыканскіх пасольствах ў Тбілісі і Кіеве. Акрамя англійскай, Фішэр валодае рускай, грузінскай і французскай мовамі.

Нагадаем, Беларусь 1 лютага наведаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў рамках свайго еўразійскага турнэ, тады ён правёў перамовы з Лукашэнкам і Макеем.

Стужка навiн
0