Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыбары прэзідэнта Беларусі прапануецца правесці 9 жніўня
Выбары прэзідэнта Беларусі прапануецца правесці 9 жніўня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пытанне прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў разглядалі сёння беларускія парламентарыі.

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Выбары прэзідэнта Беларусі прапануецца правесці 9 жніўня 2020 года.

ЦВК Беларусі - Sputnik Беларусь
ЦВК Беларусі абмеркаваў з калегамі выбары ва ўмовах пандэміі COVID-19

Дэпутаты сабраліся сёння на пазачарговую сустрэчу. Раней меркавалася, што наступнае пасяджэнне парламентарыяў адбудзецца толькі 21 мая.

У пачатку пасяджэння перад дэпутатамі выступіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна нагадала, што выбары неабходна правесці ў адну з нядзель жніўня.

"У 30 жніўня ёсць недахоп: выбары могуць праходзіць у два туры. Можа быць абвінавачванне ў тым, што ўлада плануе правесці выбары ў адзін тур. Аднойчы мы праводзілі ў апошнюю магчымую нядзелю і гэта было падставай для крытыкі парламента", - сказала Ярмошына.

Тыя ж "шурпатасці", па яе словах, - і з 23 жніўня. Ёсць недахопы і ў 16 жніўня, адзначыла Ярмошына. У выніку кіраўнік ЦВК прапанавала правесці выбары 9 жніўня - у найбольш аптымальную, на яе думку, дату.

Новыя ўмовы

Цэнтрвыбаркам, як і абласныя выбарчыя камісіі, свае пасяджэнні пакуль плануюць праводзіць без прэсы, аднак з анлайн-трансляцыямі - з-за эпідэміялагічнага становішча.

Як адзначыла Ярмошына, рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя павінны будуць выконваць і зборшчыкі подпісаў, і назіральнікі. Пры гэтым яна канстатавала: яшчэ невядома, ці будуць у рэспубліцы міжнародныя назіральнікі.

"Гэтая выбарчая кампанія будзе праходзіць у зусім новых умовах", - выказалася кіраўнік ЦВК і дадала, што ўсё роўна "выбары праводзіць трэба".

Як пройдзе кампанія

Патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты трэба спрацаваць аператыўна: як патлумачыла Ярмошына, крайні тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп - 15 мая, у гэтай групе павінна быць больш за сто чалавек.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў пачнецца 21 мая. Ня менш за 100 тысяч подпісаў трэба будзе здаць да 19 чэрвеня. Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 5 па 14 ліпеня. Затым пачнецца перадвыбарчая агітацыя.

Кошт пытання

На правядзенне цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліканскім бюджэце прадугледжана 36 мільёнаў рублёў, распавяла парламентарыям Лідзія Ярмошына. Гэта сума на два туры.

Ярмошына падкрэсліла, што хоць у рублях на выбары закладзена больш важкая сума, чым пяць гадоў таму, але ў пераліку на долары гэтая кампанія будзе каштаваць бюджэту танней, чым папярэдняя.

"У 2020 годзе ў бюджэце на два туры выбараў закладзена сума ў 36 мільёнаў рублёў. З улікам курсу долара на гэты момант гэта 14,775 мільёна долараў. На выбарах 2015 года гэтая сума складала каля 17 мільёнаў долараў, а ў рублёвым выражэнні - 26 мільёнаў", - заявіла кіраўнік ЦВК.

На першы тур выбараў запланавана выдаткаваць 25 мільёнаў рублёў. На другі тур - 11 мільёнаў рублёў. Пры гэтым Ярмошына адзначыла, што, калі другі тур праводзіцца не будзе, то сродкі, прадугледжаныя на яго правядзенне, застануцца ў бюджэце і пойдуць на патрэбы дзяржавы ў цэлым.

Стужка навiн
0