Ярмошына заявіла пра пачатак выбарчай кампаніі ў краіне

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына
Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пасяджэнні таксама будзе зацверджаны каляндарны план і каштарыс расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў.

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына абвясціла пра пачатак выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны, пра гэта яна паведаміла на пасяджэнні ЦВК, якое праходзіць у рэжыме анлайн з-за пандэміі каронавіруса.

Выбары прэзідэнта Беларусі прапануецца правесці 9 жніўня - Sputnik Беларусь
Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня

"Прапануем унесці ў рэгламент ЦВК змены, якія звязаны з фарматам правядзення пасяджэння", - сказала Ярмошына.

Пасяджэнне ўпершыню праводзіцца ў рэжыме анлайн без запрошаных і журналістаў. Па словах кіраўніка ЦВК, прэзідэнцкая кампанія ўжо пачалася - дата выбараў прэзідэнта была абвешчаная раніцай у пятніцу.

На пасяджэнні камісіі, якое пройдзе ў рэжыме анлайн, будзе разгледжана 13 пытанняў. Сярод іх - аб унясенні змяненняў у рэгламент Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Таксама будзе зацверджаны каляндарны план падрыхтоўкі і правядзення выбараў і палажэнне аб парадку накіравання назіральнікаў на маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары. Акрамя гэтага, будуць зацверджаны каштарыс расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў кіраўніка дзяржавы, палажэнне аб пазабюджэтным фондзе для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў, а таксама аб выбарчым фондзе кандыдата ў прэзідэнты.

Стужка навiн
0