Пасол Мезенцаў падараваў Лукашэнку кнігу пра ваенныя рарытэты

© Photo : Пресс-служба президента РБПасол Мезенцаў падарафваў Лукашэнку кнігу пра ваенныя рарытэты
Пасол Мезенцаў падарафваў Лукашэнку кнігу пра ваенныя рарытэты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва таксама прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсул з зямлёй з месцаў вайсковай славы ў мінскім Храме-помніку ў гонар Усіх святых.

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў уручыў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падарунак - першы асобнік кнігі пра рарытэты часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Дзмітрый Мезенцаў і Аляксандр Карлюкевіч прэзентуюць праект СД Рарытэты ваенна-гістарычных музеяў Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Мезенцаў: на жаль, яшчэ застаюцца імёны герояў вайны, якіх мы не ведаем

Рарытэты, гісторыі пра якія сабраны ў кнізе, захоўваюцца ў шасці музеях Беларусі і Расіі.

Уручаючы падарунак, Мезенцаў адзначыў, што памяць пра вайсковыя падзеі беражліва захоўваюць у абедзвюх дзяржавах.

"Я глядзеў сёння, як маладыя хлопцы рэагуюць на вашы словы, на ваш аптымізм, заклік жыць весела, разумна, не перахіляючы і без засмучэння... Гэта заклік да ўсіх нас сёння", - цытуе расійскага пасла агенцтва БелТА.

Размаўляючы з журналістамі пасля цырымоніі, пасол падкрэсліў: у перыяд святкавання Дня Перамогі для народаў Беларусі і Расіі вельмі важна захоўваць адзінства, сканцэнтравацца на асэнсаванні падзей таго цяжкага часу і перадаць гэта гістарычная спадчына маладому пакаленню.

"Давайце адыдзем ад проціпастаўленне (у падыходах да святкавання 9 Мая ў Маскве і Мінску сёлета - Sputnik), будзем думаць пра тое, што мы можам зрабіць, пра ветэранаў", - прапанаваў дыпламат.

Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, у пятніцу гаварыў і аб будучым свяце і сітуацыі, якая склалася з каронавірусам. Ён выказаў упэўненасць "у правільнасці абранага краінай шляху ў барацьбе з распаўсюджваннем інфекцыі". Пры гэтым падкрэсліў, што галоўнае - гэта выратаванне жыцця людзей.

Лукашэнка таксама пракаментаваў сваё рашэнне не адмяняць парад. На яго думку, вялікае бачыцца на адлегласці, і пройдзе час, перш чым беларусы, і ў першую чаргу - моладзь, змогуць ацаніць гэтыя дні.

У мінскім Храме-помніку ў гонар Усіх Святых у пятніцу адбылася закладка капсул з зямлёй, прывезенай з месцаў вайсковай славы Беларусі і іншых дзяржаў. Гэтая цырымонія стала кульмінацыяй патрыятычнага праекта "Во славу агульнай Перамогі!", якая стартаваў год таму.

На працягу года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праводзіліся акцыі па закладцы ў капсулы зямлі з месцаў вайсковай славы. Да правядзення акцыі далучыліся і іншыя краіны. У нішы крыпты храма ўстаноўлены капсулы з зямлёй з гарадоў-герояў Масквы, Валгаграда, Смаленска, Керчы, Севастопаля, Адэсы, Кіева, а таксама з дзяржаў, якія змагаліся з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Стужка навiн
0