06:23 29 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.66
  • 100 RUB3.40
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (89)
4810

Прэзідэнт Расіі 9 мая ўсклаў букет чырвоных ружаў да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ў Маскве і выступіў са зваротам да расіян.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы са зваротам у сувязі з Днём Перамогі, заявіў, што расіяне ведаюць, што непераможныя, калі разам.

"Нас аб'ядноўваюць агульная памяць і агульныя надзеі, нашы агульныя памкненні, наша адказнасць за сучаснасць і будучыню. Мы ведаем і цвёрда верым, што мы непераможныя, калі мы разам", - сказаў Пуцін.

Значэнне Дня Перамогі

Грандыёзныя здзяйсненні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ніяк не вымераць, ні аплаціць, час не ўладны над іх сталёвай сілай духу, заявіў прэзідэнт Расіі.

"Духоўная і маральнае значэнне Дня Перамогі застаецца нязменна вялікім, а наша стаўленне да яго - святым. Гэта наша памяць і гонар, гісторыя нашай краіны, гісторыя кожнай сям'і, частка нашай душы, якую перадалі нам нашы бацькі і маці, нашы бабулі і дзядулі. Сёння мы востра адчуваем усю веліч іх лёсаў, успамінаем тых, каго ўжо няма з намі. З любоўю ўзіраемся ў іх твары на фотаздымках розных гадоў. Жадаем доўгіх гадоў жыцця нашым ветэранам, схіляемся перад вялікім пакаленнем пераможцаў", - сказаў Пуцін.

"Яны зрабілі для радзімы столькі, што гэта ніяк не вымераць, нічым не аплаціць, яны выратавалі бацькаўшчыну, жыццё будучых пакаленняў, вызвалілі Еўропу, абаранілі свет, аднавілі гарады і вёскі, дамагліся грандыёзных здзяйсненняў. Мы аддаём даніну бясконцага прызнання вялікаму, ахвярнаму подзвігу савецкага народа", - падкрэсліў прэзідэнт.

Будзе і наш галоўны парад

Расія абавязкова шырока і годна адзначыць 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, будзе і парад на Краснай плошчы, і марш "Бяссмертнага палка", заявіў Уладзімір Пуцін.

"Дарагія сябры, 75 гадоў прайшло, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. Мы абавязкова, як звычайна, шырока і ўрачыста адзначым юбілейную дату. Зробім гэта годна, як загадае наш абавязак перад тымі, хто выпакутаваў, дамогся і ўчыніў Перамогу", - сказаў ён.

"Будзе і наш галоўны парад на Краснай плошчы, і народны марш "Бяссмяротнага палка"- марш нашай удзячнай памяці і непарыўнай кроўнай, жывой сувязі паміж пакаленнямі", - паабяцаў прэзідэнт.

Sputnik вёў прамую трансляцыю звароту прэзідэнта РФ да расіян 9 мая.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (89)
Тэги:
Дзень Перамогі, Масква, Расія, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы