22:23 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (90)
1410

Многія этапы выбарчай кампаніі, якія патрабуюць грамадскага ўзаемадзеяння, будуць наладжаны з улікам актуальнай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Выбарчая кампанія ў Беларусі будзе арганізавана з улікам рэкамендацый міністэрства аховы здароўя. Пра гэта паведаміў намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Іван Толкач у эфіры тэлеканала АНТ.

Першыя заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты паступілі 11 мая ў Цэнтравыбаркам Беларусі.

"Галоўнае адрозненне дадзенай прэзідэнцкай кампаніі ад папярэдняй - гэта эпідэміялагічная сітуацыя, пры якой многія этапы выбарчай кампаніі, якія перш за ўсё патрабуюць грамадскага ўзаемадзеяння, будуць наладжаны з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя", - сказаў Толкач.

Паводле яго слоў, у ліку такіх працэсаў - збор подпісаў выбаршчыкаў, якія цэнтральная камісія "просіць ажыццяўляць у адпаведных сродках абароны".

На мінулым тыдні была зацверджана дата правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі - 9 жніўня 2020 года, і з 8 мая ў краіне, па сутнасці, пачалася выбарчая кампанія. Быў зацверджаны каляндарны план, у адпаведнасці з якім з 11 мая пачалося прадстаўленне ў ЦВК дакументаў, неабходных для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты. У першы дзень у ЦВК тры чалавекі падалі заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян.

Па папярэдніх дадзеных, чарговае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама павінна прайсці да 19 мая. Як і папярэдняе, яно пройдзе ў рэжыме відэатрансляцыі, без удзелу назіральнікаў і журналістаў. Наступным этапам пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп будзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, ён будзе доўжыцца з 21 мая па 19 чэрвеня.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (90)
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы