16:52 26 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.63
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (534)
801

Уся сістэма міжнародных адносін праходзіць праверку на трываласць ва ўмовах пандэміі каронавіруса, заявіў кіраўнік МЗС РФ.

МІНСК, 13 мая - Sputnik. ЗША ва ўмовах пандэміі каронавіруса спрабуюць навязаць свае правілы, узмацняюць ціск на краіны, якія праводзяць незалежную палітыку, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

"Даводзіцца канстатаваць, што нават ва ўмовах пандэміі нашы амерыканскія калегі і іх саюзнікі не спыняюць спробаў нагнятаць канфрантацыю, выкарыстоўваць цяперашнюю сітуацыю, каб навязаць свой пункт гледжання, сваё бачанне будучыні парадку, які яны называюць парадкам, заснаваным на правілах", - сказаў Лаўроў, выступаючы на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ШАС у фармаце відэасувязі.

Ён падкрэсліў, што гэтыя правілы вынаходзяцца самімі ЗША.

"Адначасова ўзмацняецца ціск на краіны, якія праводзяць незалежны знешнепалітычны курс", - дадаў расійскі міністр.

Так, паводле яго слоў, ЗША ва ўмовах пандэміі каронавіруса вылучаюць галаслоўныя абвінавачванні ў адрас Кітая і Расіі.

"Гучаць галаслоўныя абвінавачванні ў адрас Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі. Ігнаруюцца заклікі прыпыніць аднабаковыя санкцыі на перыяд барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй, санкцый, якія перашкаджаюць гуманітарным пастаўкам медыкаментаў, абсталявання і харчавання", - сказаў Лаўроў.

Ён перакананы, што ў цяперашні час уся сістэма міжнародных адносін праходзіць праверку на трываласць.

"Гэты працэс стаў сур'ёзным выклікам для ўсёй сусветнай супольнасці, на пярэдні план выйшла задача выратавання жыцця людзей, забеспячэнне медыка-біялагічнай бяспекі. Адчувальна негатыўнаму ўплыву падвергліся эканоміка і сацыяльная сфера. Праверку на трываласць праходзіць уся сістэма міжнародных адносін. Не толькі асобныя дзяржавы, але таксама шматбаковыя арганізацыі і інтэграцыйныя аб'яднанні", - сказаў Лаўроў.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (534)
Тэги:
каронавірус, ЗША, Сяргей Лаўроў

Галоўныя тэмы