12:48 04 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (79)
13 0 0

Сярод тых, хто заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, ёсць фермер, інжынер-дызайнер, аперацыйная санітарка, рамеснік, некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 10 прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, у бліжэйшы час па іх будуць прыняты рашэнні.

На мінулым тыдні была зацверджана дата правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі - 9 жніўня 2020 года, і з 8 мая ў краіне, па сутнасці, пачалася выбарчая кампанія. Быў зацверджаны каляндарны план, у адпаведнасці з якім з 11 мая пачалося прадстаўленне ў ЦВК дакументаў, неабходных для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты.

Як сведчаць звесткі, размешчаныя на сайце Цэнтрвыбаркама, да раніцы 14 мая ў ЦВК пададзены заявы аб рэгістрацыі 10 ініцыятыўных груп грамадзян. Усе 10 заявілі пра сябе, як пра асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты.

Сярод тых, хто мае прэзідэнцкія амбіцыі, чатыры жанчыны.

Што ж тычыцца сацыяльнага статусу тых, хто збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ў гэтым годзе, сярод іх ёсць фермер, інжынер-дызайнер, аперацыйная санітарка, рамеснік, некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў і беспрацоўных.

Раней гэтыя грамадзяне ў прэзідэнцкіх кампаніях не ўдзельнічалі. Яшчэ ёсць два дні на падачу дакументаў у ЦВК.

Кандыдаты ў прэзідэнты павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку свайго вылучэння. Збор подпісаў ажыццяўляецца членамі ініцыятыўных груп.

У ЦВК адзначылі, што ў адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі падаваць дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп можна па 15 мая ўключна.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (79)
Тэги:
Беларусь, Выбары

Галоўныя тэмы