16:23 31 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (31)
14 0 0

Сярод прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла - жанчына, якая ўжо другі раз удзельнічае ў барацьбе за пасаду кіраўніка дзяржавы, а таксама ўрач, прадпрымальнікі, пенсіянеры і беспрацоўныя.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Больш за 30 грамадзян Беларусі заявілі пра тое, што яны маюць намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, сёння завяршаецца прыём заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Асноўны дзень галасавання на выбарах кіраўніка дзяржавы прызначаны на 9 жніўня. У адпаведнасці з каляндарным планам, сёння ЦВК пачне правяраць пададзеныя на гэтым тыдні заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп - паседжанне пачнецца ў 11:00, прамая відэатрансляцыя будзе даступная па спасылцы.

Па стане на раніцу 15 мая ў Цэнтрвыбаркам заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп паступілі ад 34 прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Сёння ЦВК яшчэ ўвесь дзень будзе прымаць дакументы.

У мінулы чацвер, які стаў рэкордным па актыўнасці падачы дакументаў, паступіла заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод тых, хто падаў дакументы ЦВК, ёсць тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, у тым ліку адна жанчына. Гэтая выбарчая кампанія ўжо вызначылася тым, што пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі 12 жанчын.

Сярод больш за тры дзесяткі прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду ёсць дэпутат, урач, машыніст помпавых установак, кіраўнік фермерскай гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, пенсіянеры і беспрацоўныя.

Для таго каб вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя - з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарчай агітацыі.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (31)
Тэги:
Беларусь, Выбары

Галоўныя тэмы