17:01 26 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.63
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (30)
1510

Заявы спынілі прымаць у 19:00 па мінскім часе: іх у бягучым годзе амаль у чатыры разы больш, чым у 2015-м.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ў пятніцу скончыла прыём заяў для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах - дакументы падалі 55 грамадзян, паведаміў ЦВК.

Заявы спынілі прымаць у 19:00 па мінскім часе: іх у бягучым годзе амаль у чатыры разы больш, чым у 2015-м, калі праходзілі апошнія выбары прэзідэнта.

Дакладная колькасць зарэгістраваных груп будзе вядома ў аўторак 19 мая, калі пройдзе наступнае пасяджэнне ЦВК.

Хто сабраўся на выбары

Дакументы падалі экс-старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, былы кіраўнік адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала, выконваючы абавязкі старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, сустаршыня ГА "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай "Грамады" Сяргей Чарэчэнь, лідар руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, апазіцыянер Мікалай Статкевіч і яго жонка Марына Адамовіч.

Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 9 жніўня. Па заканадаўству ў кожную ініцыятыўную групу павінна ўваходзіць не менш за сто чалавек. Яны з 21 мая па 19 чэрвеня змогуць збіраць подпісы ў падтрымку кандыдата - іх у ЦВК неабходна падаць не менш за 100 тысяч.

Рэгістраваць кандыдатаў будуць з 5 па 14 ліпеня, затым пачнецца перыяд перадвыбарчай агітацыі. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам падвядзе да 19 жніўня. У выпадку неабходнасці другога тура ён павінен прайсці не пазней, чым 23 жніўня.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (30)
Тэги:
Беларусь, Выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы