11:30 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (41)
1210

Забаронена праводзіць пікеты не толькі каля будынкаў рэспубліканскіх органаў або ў метро, але і на найбуйнейшых плошчах сталіцы.

МІНСК, 19 мая - Sputnik. Мінгарвыканкам вызначыў спіс месцаў, дзе будзе забаронена пікетаванне і збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, пералік замацаваны рашэннем мэрыі ад 15 мая 2020 года №1536.

Вызначаць месцы, дзе дазволена праводзіць перадвыбарчыя пікеты і збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, згодна з дзеючым заканадаўствам, маюць права мясцовыя выканкамы.
У сталіцы адпаведны пералік ужо зацверджаны рашэннем ад 15 мая 2020 года №1536 "Аб вызначэнні ў горадзе Мінску месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь".

Так, забаронена збіраць подпісы будзе на аб'ектах метрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, мастах і пуцеправодах, праезнай часткі аўтадарог і ў падземных пераходах.

Нельга будзе пікетаваць і на адлегласці менш за 200 метраў ад рэзідэнцый прэзідэнта, будынкаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, а таксама Савета міністраў. Не менш за 50 метраў павінна быць да будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

Забараніла мэрыя таксама збіраць подпісы на цэнтральных плошчах Мінска: Кастрычніцкай, Незалежнасці, Перамогі, Якуба Коласа, Дзяржаўнага сцяга і Прывакзальнай.

Пікетаванне можна будзе праводзіць з васьмі раніцы да дзесяці вечара.

Нагадаем, збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца 21 мая. У тэрмін да 19 чэрвеня ініцыятыўныя групы павінны будуць сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў для таго, каб іх прэтэндэнта рэгістравалі кандыдатам. Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (41)
Тэги:
Мінск, Выбары

Галоўныя тэмы