02:15 25 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Назіральныя палёты ў рамках дамовы - а іх было здзейснена больш за 1500 - з'яўляюцца наглядным прыкладам яе жыццяздольнасці, падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.

МІНСК, 23 мая - Sputnik. Беларусь са шкадаваннем успрыняла выхад ЗША з Дамовы па адкрытым небе, адпаведны каментар размешчаны ў пятніцу на сайце МЗС Беларусі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні абвясціў, што Вашынгтон выходзіць з дамовы, пакуль Расія "не будзе выконваць свае абавязацельствы". Расія ў сваю чаргу неаднаразова адхіляла абвінавачванні ЗША ў парушэнні дамовы, удзельнікам якой з'яўляецца і Беларусь.

"Дамова мае асаблівае значэнне для нашай краіны. Яна стала адным з першых міжнародна-прававых інструментаў з удзелам Беларусі пасля набыцця ёю незалежнасці", - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС рэспублікі Андрэй Шупляк.

Ён адзначыў, што дамова з'яўляецца адным з самых значных і эфектыўных ваенна-палітычных інструментаў у свеце і робіць вялікі ўнёсак ва ўмацаванне даверу паміж краінамі-ўдзельніцамі. А больш за 1500 палётаў, выкананых у рамках дамовы, з'яўляюцца прамым доказам яе запатрабаванасці і жыццяздольнасці.

"ЗША з'яўляюцца важным удзельнікам дамовы і робяць істотны ўнёсак у яе паспяховае ажыццяўленне. Перакананыя: ні адна краіна не зацікаўленая ў далейшым зніжэнні даверу і росце ваенна-палітычнай напружанасці ў свеце, нанясенні сур'ёзнага ўрону архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і кантролю над узбраеннямі", - сказаў Шупляк.

Дыпламат заўважыў, што ўсе рознагалоссі можна і трэба вырашаць з дапамогай дыялогу ў рамках Кансультатыўнай камісіі, якая была створана спецыяльна для разгляду розных пытанняў, звязаных з палажэннямі дакумента. Шупляк падкрэсліў, што Беларусь гатова да ўзаемадзеяння з усімі краінамі-удзельніцамі дамовы па яе ўмацаванні і павышэнні эфектыўнасці.

Тэги:
Расія, ЗША, МЗС Беларусі

Галоўныя тэмы