МІНСК, 29 мая - Sputnik. Вялікае беспрацоўе назіраецца ў краінах Захаду з-за ўведзеных у сувязі з каронавірусам абмежаванняў, заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар наведвае ў пятніцу Мінскі трактарны завод. Гаворка тут ідзе не толькі аб заводзе, але і ў цэлым пра актуальныя пытанні. Так, кіраўнік дзяржавы закрануў тэму работы прадпрыемстваў, якая ў Беларусі не была спыненая ў пандэмію. У якасці негатыўнага прыкладу ён прывёў замежжа.
"На багатым Захадзе дзікае беспрацоўе. Людзі каструлямі барабаняць. Дзякуй богу, што мы гэтага пазбеглі, не закрыліся", - выказаўся Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.
Той жа МТЗ сёння працуе ўстойліва, на прадпрыемстве ёсць вакансіі.
"Тое, што я казаў. Нам не трэба спяшацца, з верталёта грошы раскідваць. Ёсць працоўныя месцы", - заўважыў Лукашэнка.
Прэзідэнту ў цэлым далажылі таксама аб рабоце і самога МТЗ, і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у холдынг, а таксама аб планах па развіцці і распрацоўках.
Як заўважыў Лукашэнка, важна не толькі вырабляць прадукцыю, але і рабіць гэта якасна, тады не паўстане праблем і са збытам. Размова ішла і аб развіцці вытворчасцяў за мяжой.