08:27 14 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2902

Фармальна Галоўчанка будзе выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра, канчаткова на пасадзе яго павінна будзе зацвердзіць Палата прадстаўнікоў.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Раман Галоўчанка прызначаны прэм'ер-міністрам Беларусі, адпаведнае рашэнне сёння прыняў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі анансаваў кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе на мінулым тыдні. У сераду ён правёў нараду з палітычнай вярхушкай краіны - кіраўнікамі абедзвюх палат парламента, кіраўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта і Савета бяспекі - на якім абмеркаваў прапанаваныя кандыдатуры. Вечарам 4 чэрвеня кіраўнік дзяржавы адправіў дзеючы склад урада на чале з Сяргеем Румасам ў адстаўку.

Прэм'ер-міністрам Беларусі прэзідэнт прызначыў Рамана Галоўчанку. Да сённяшняга дня ён працаваў кіраўніком Дзяржкамваенпрама. Цікава, што напярэдадні Галоўчанка сустракаўся з беларускім лідарам.

Новаму прэм'ер-міністру Беларусі 47 гадоў. Галоўчанка скончыў МДІМА і Акадэмію кіравання. У розныя гады працаваў у сакратарыяце Савета бяспекі, у Генпракуратуры, Адміністрацыі прэзідэнта, быў дарадцам-пасланнікам ў Польшчы. З 2009-га па 2013-ы быў намеснік кіраўніка Дзяржкамваенпрама. У 2013-2018-м працаваў паслом у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. З 2018 і па сённяшні дзень узначальваў Дзяржкамваенпрам.

Тэги:
Урад Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы