Літва выдзеліць Беларусі сродкі на барацьбу з каронавірусам, але няшмат

© PixabayСцяг Літвы на вежы Гедыміна
Сцяг Літвы на вежы Гедыміна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гэтыя грошы купяць сродкі медыцынскай абароны, якія перададуць рэспубліцы. Рашэнне ўжо адобрана на ўзроўні ўрада.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Літва выдзеліць Беларусі 50 тысяч еўра ў якасці гуманітарнай дапамогі для барацьбы з вірусам COVID-19. Адпаведнае рашэнне зацвердзіў літоўскі ўрад.

"Рашэнне прынята з улікам таго, што мы не зможам паспяхова справіцца з сусветнай пандэміяй каронавіруса, не дапамагаючы адзін аднаму, а Літва асабліва зацікаўлена ў тым, каб з гэтым выклікам як мага хутчэй справіўся наш бліжэйшы усходні сусед", - прыведзены ў прэс-рэлізе словы прэм'ера Саўлюса Скверняліса.

На гэтую суму будуць набыты сродкі медыцынскай абароны, якiя выраблены ў Літве, пасля чаго іх перададуць Беларусі.

Гуманітарную дапамогу нашай краіне рэгулярна аказвае Кітай - чацвёрты за апошнія два месяцы самалёт з медыцынскім грузам прыбыў у Мінск 2 чэрвеня. Ён даставіў у Беларусь кіслародныя канцэнтратары, тэст-сістэмы і іншыя медыцынскія сродкі.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 3 чэрвеня, у краіне вынайдзена 45 116 выпадкаў каронавіруса, паправіліся 20 171 чалавек, памерлі - 248.

Стужка навiн
0