15:00 14 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Урады дзвюх краін працавалі над дарожнымі картамі па далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, але завяршыць гэтую дзейнасць пакуль не атрымалася.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Задачы па інтэграцыі Беларусі і Расіі сёння вельмі актуальныя, заявіў расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Кіраўнік дыппрадстаўніцтва адзначыў, што па даручэнні прэзідэнтаў Беларусі і Расіі на працягу апошняга часу вялася праца над дарожнымі картамі далейшай інтэграцыі.

"Практычна 28 карт з 30+1 былі ўзгодненыя бакамі. Гэтаму папярэднічалі спрэчкі, недастатковае разуменне, часам канфлікты прадстаўнікоў усіх без выключэння галіновых міністэрстваў і ведамстваў дзвюх дзяржаў. Але да снежня мінулага года вельмі многія спрэчкі апынуліся малаістотнымі, на частку прафесійных канфліктаў можна было забыцца" , - падкрэсліў пасол Расіі.

Дзмітрый Мезенцаў лічыць, што гэта стала ўнікальным вопытам напрацоўкі ўзаемаразумення, што з'яўляецца не менш значным вынікам, чым дарожныя карты. У іх былі прапісаныя такія рэчы, як выхад на адзіны рынак нафты і газу з 1 студзеня 2023 года. Былі вызначаны адзіныя падыходы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Пасля чаго нагадаў, што рабочыя групы да студзеня бягучага года падыходзілі з адчуваннем, што далейшая праца будзе весціся ва ўмовах вельмі блізкай, а ў перспектыве адзінай, скразной нарматыўнай заканадаўчай базы Саюзнай дзяржавы.

Расійскі дыпламат выказаў меркаванне, што гэтаму магло перашкодзіць не заўсёды наяўная гатоўнасць бакоў "спалучаць нацыянальныя інтарэсы з інтарэсамі адзінага рынку, Саюзнай дзяржавы, негатоўнасць зрабіць крокі на карысць будучыні".

"Вяртанне за стол перамоваў па інтэграцыйным парадку дня - адзін з найважнейшых фактараў павышэння сумеснай канкурэнтаздольнасці, устойлівасці эканомік", - упэўнены Дзмітрый Мезенцаў.

На яго думку, сёння інтэграцыйныя задачы яшчэ больш актуальныя, чым раней. Гэта датычыцца, у тым ліку, і інтэграцыі ў рамках еўразійскай прасторы.

"Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі - гэта гандаль нафтай, газам, пастаўкі камбайнаў адзін аднаму, забеспячэнне лакалізацыі на сумесных вытворчасцях і ўзаемадзеянне яшчэ па дзясятку іншых пытанняў", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Прыкладам паспяховага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ён назваў вопыт рэалізацыі праекта па будаўніцтве атамнай электрастанцыі пад Астраўцом, што дазволіць афіцыйнаму Мінску ўвайсці ў клуб краін, якія развіваюць мірны атам.
"Гэта толькі адзін з прыкладаў глабальнага супрацоўніцтва і глабальнага поспеху. Мы мала пра гэта кажам", - звярнуў увагу Дзмітрый Мезенцаў.

На яго думку, нашы краіны часцяком спрачаюцца па смешных тэмах тыпу зняцця з дэгустацыі 50 кілаграмаў малочнай прадукцыі з Беларусі на харчовай выставе ў Маскве. Такім чынам грамадзяне дзвюх краін не атрымліваюць пазітыўнага прыкладу супрацоўніцтва.

"Мы хочам, каб беларусы ў рамках Саюзнай дзяржавы разумелі гэты велізарны рынак, як адзіны", - асабліва падкрэсліў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

У завяршэнне Дзмітрый Мезенцаў заявіў, калі мы навучымся, з вялікай павагай ставячыся да інтарэсаў адзін аднаго, часам пераступаць праз нацыянальныя інтарэсы на карысць сумесных, то мы сапраўды будзем мацнейшымі.

Тэги:
Саюзная дзяржава, Дзмітрый Мезенцаў

Галоўныя тэмы