ЕС заклікаў Беларусь вызваліць Ціханоўскага і правесці канкурэнтныя выбары

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкСцягі з сімволікай Еўрасаюза
Сцягі з сімволікай Еўрасаюза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Брусель будзе пільна сачыць за выбарамі, а парадак іх правядзення "будзе адыгрываць ключавую ролю для далейшага развіцця адносін ЕС з Беларуссю".

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі вызваліць блогера Сяргея Ціханоўскага і правесці канкурэнтныя выбары прэзідэнта, пра гэта сёння заявіў прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Пітэр Стано.

Лагатып АБСЕ - Sputnik Беларусь
АБСЕ заклікала ўлады Беларусі праявіць стрыманасць на выбарах

Абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса - за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак" і "гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў" - было прад'яўлена блогеру Сяргей Ціханоўскаму, затрыманаму паўтары тыдні таму на пікеце ў Гродне.

"Яго арышт - гэта акт самавольства, таму ЕС патрабуе неадкладнага вызвалення Ціханоўскага і адмены ўсіх абвінавачванняў у дачыненні да яго. Гэта, безумоўна, таксама адносицца да іншых арыштаваных актывістащ", - заявіў афіцыйны прадстаўнік еўрапейскай дыпламатыі.

Нагадаем, яшчэ семярым затрыманым прад'яўленае абвінавачванне толькі за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".

"Беларусь увайшла ў стадыю прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі. У мінулым годзе парламенцкія выбары сталі страчанай магчымасцю правядзення выбараў у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі. Зараз перад уладамі Беларусі знахоодзіцца той жа выклік. Яны павінны гарантаваць, каб правы і свабоды грамадзян былі цалкам выкананыя і беларускія ўлады павінны стварыць умовы для правядзення выбараў ва ўмовах рэальнай палітычнай канкурэнцыі ", - падкрэсліў Стано.

Як адзначыў прадстаўнік Бруселя, у ЕС будуць пільна сачыць за прэзідэнцкімі выбарамі, а парадак іх правядзення "будзе адыгрываць ключавую ролю для далейшага развіцця адносін ЕС з Беларуссю".

Сёння прэзідэнцкая гонка знаходзіцца на этапе збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, у ёй бяруць удзел 14 ініцыятыўных груп, у тым ліку жонкі блогера Святланы Ціханоўскай. Аб пераадоленні мяжы ў 100 тысяч подпісаў заяўлялі пакуль толькі ў штабах Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Мінулай восенню парламенцкія выбары не выклікалі рэзкай крытыкі міжнародных структур, пры гэтым замежныя назіральнікі заклікалі Мінск правесці шэраг рэформаў у частцы правядзення і арганізацыі выбараў. Адпаведныя рэкамендацыі давалі, у прыватнасці, у АБСЕ.Адносіны паміж Мінскам і Бруселем "пацяплелі" ў 2015 годзе пасля мінулых без бачных канфліктаў прэзідэнцкіх выбараў. Пасля гэтага ЕС зняў санкцыі з рэспублікі, а таксама павялічыў інвестыцыйны партфель і пачаў часцей ўдзельнічаць у аказанні тэхнічнай дапамогі. У 2020 годзе бакі падпісалі пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і дагавор аб рэадмісіі.

Стужка навiн
0