00:37 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
1901

Як адзначыў прэзідэнт, на пастаяннай аснове ў ЦВК працуюць усяго некалькі чалавек - толькі іх сіламі выбары арганізаваць немагчыма.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць Цэнтрвыбаркаму неабходную падтрымку ў падрыхтоўцы да правядзення выбараў.

Прэзідэнт правёў у сераду нараду па актуальных грамадска-палітычных пытаннях. Закранулі тут ізноў і тэму будучых выбараў кіраўніка дзяржавы.

"Я хацеў бы абмеркаваць пытанні, якія, магчыма, у Лідзіі Міхайлаўны (старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына - Sputnik) ёсць перад пачаткам найбольш вострага перыяду рэгістрацыі і агітацыі будучых кандыдатаў у прэзідэнты", - адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што нарада носіць традыцыйны характар: праблемы, якія трэба будзе вырашаць, заўсёды разглядалі, як і пытанні аказання дапамогі Цэнтрвыбаркаму.

Лукашэнка нагадаў, што ў ЦВК пастаянна працуюць некалькі чалавек. "На пастаяннай аснове два чалавекі - я і сакратар. І сем чалавек апарата", - адказала Ярмошына.

"Ясна, што два адказных працаўніка выбары ніяк не арганізуюць, асабліва з тэхнічнага пункту гледжання. Таму Адміністрацыя прэзідэнта і Кіраўніцтва спраў заўсёды аказвалі неабходную падтрымку, якую ЦВК запытае. Прытым рабіць гэта трэба акуратна, каб ні нас, ні Лідзію Міхайлаўну не папракалі, што яна выкарыстоўвае нейкі адміністрацыйны рэсурс і рэсурс прэзідэнта (таксама магчымага кандыдата ў прэзідэнты)", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў: ва ўсім, што папросіць ЦВК, уладам трэба будзе аказаць падтрымку. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што з пункту гледжання фінансавання пытанняў няма і быць не можа.

Лукашэнка растлумачыў, што падтрымка аказваецца "па сродках сувязі, дастаўцы людзей, і на месцах ва ўчастковых камісіях працуюць, трэба, каб прадпрыемства іх падтрымалі, і гэтак далей".

Зараз у Беларусі працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты - гэты этап завершыцца 19 чэрвеня. Да 14 ліпеня ЦВК зарэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты, пасля чаго пачнецца агітацыя.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Лідзія Ярмошына, Выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы