15:55 02 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
6221

Беларускі лідар на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна ў суботу зрабіў шэраг палітычных заяваў.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што народ, які прайшоў вайну, не прапусціць на сваёй зямлі фашызм і нянавісць пад сцягамі дэмакратыі.

Паводле яго слоў, атрымаўшы незалежнасць, беларускі народ за цалкам кароткі прамежак часу пабудаваў прыгожую, квітнеючую, ціхую і спакойную краіну, але "нам пастаянна падкідваюць, нагнятаючы абстаноўку".

"Прадаць, зламаць і знішчыць тое, што мы з вамі стваралі чвэрць стагоддзя, нікому не будзе дазволена. Мы павінны захаваць нашу спакойную і мірную краіну ў імя загінуўшых дзеля гэтага", - заявіў Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаўся, што не мог уявіць, што праз 75 гадоў пасля перамогі над нацызмам і праз чвэрць стагоддзя пасля здабыцця рэспублікай незалежнасці, зноў "давядзецца (хай мірным шляхам на сённяшні дзень) адстойваць гэты свет і спакой".

"Я ніколі не думаў, што ў Беларусі могуць з'явіцца людзі, якія хочуць зламаць, знішчыць краіну, знявечыць памяць і ўсё тое, што зрабіў наш беларускі народ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Што Лукашэнка лічыць недапушчальным

Раней Лукашэнка назваў недапушчальным, што яго супернікі ператварылі збор подпісаў у несанкцыянаваныя, паводле яго слоў, мітынгі з парушэннем законаў і нормаў маралі. На нарадзе ў гэтую пятніцу ён заявіў, што "актывізаваліся пэўныя сілы, якія пачынаюць інтэнсіўнічаць, разгойдваючы сітуацыю ў краіне", і прасіў не ставіць яго перад выбарам паміж дэмакратычным і сілавым рашэннем сітуацыі.

У мінулыя чацвер і пятніцу людзі, якія прыйшлі на пікеты па зборы подпісаў за апанентаў дзеючага прэзідэнта, станавіліся ў так называемеы "ланцугі салідарнасці" з шасці гадзін да ночы. Увечары 19 чэрвеня АМАП разарваў ланцуг, адціснуў яго ўдзельнікаў, правёўшы шэраг затрыманняў, уключаючы журналістаў, якія затым адпусцілі.

Чытайце таксама іншыя заявы, зробленыя прэзідэнтам у суботу 20 чэрвеня:

Тэги:
Магілёўская вобласць, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы