Лукашэнка: мне прапанавалі некалькі варыянтаў Канстытуцыі, яны не падыходзяць

© Photo : Пресс-служба президента РБРабочая паездка прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Салігорскі раён
Рабочая паездка прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Салігорскі раён - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах кіраўніка дзяржавы, аўтары паправак "проста баяцца ўносіць больш рашучыя змены ў Канстытуцыю".

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставілі некалькі варыянтаў абноўленай Канстытуцыі, аднак яны недастаткова рашучыя, пра гэта ён заявіў сёння ў Салігорску.

Рабочая поездка президента Беларуси Александра Лукашенко в Гродненскую область - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: не дам знішчыць тое, што стваралі чвэрць стагоддзя

Падрыхтоўку новай рэдакцыі Канстытуцыі прэзідэнт анансаваў на пачатку вясны мінулага года. Над магчымымі папраўкамі працавалі групы спецыялістаў.

"Канстытуцыя - асноўны закон. Мы яе зробім за два гады. Некалькі варыянтаў мне ўжо прапанавана, але яны не падыходзяць. Людзі проста баяцца ўносіць больш рашучыя змены ў Канстытуцыю. Я думаю, нам гэта трэба зрабіць", - выказаўся сёння Лукашэнка ў час размовы з калектывам "Беларуськалія", яго цытуе БелТА.

Па словах прэзідэнта, яшчэ да зменаў у краіне было зроблена шмат з пункту гледжання перадачы паўнамоцтваў на месцы.

Лукашэнка таксама заявіў пра тое, што ён перакананы: вяртанне да Канстытуцыі ўзору 1994 году - гэта "рух назад".
Раней Лукашэнка заяўляў аб тым, што прыняцце новай Канстытуцыі адбудзецца ў бліжэйшыя пяць гадоў.

Дзеючая Канстытуцыя была прынята ў Беларусі 15 сакавіка 1994 года, затым на некалькіх рэферэндумах у яе ўносіліся папраўкі. Апошні раз змянялі Асноўны закон у 2004 годзе.

Стужка навiн
0