Пуцін патлумачыў, навошта галасаванне расцягнулі на некалькі дзён

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПуцін патлумачыў, навошта галасаванне расцягнулі на некалькі дзён
Пуцін патлумачыў, навошта галасаванне расцягнулі на некалькі дзён - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульнарасійскае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ было прызначана на 22 красавіка, але адкладзена з-за эпідэміі каронавіруса. З-за неабходнасці ўлічваць эпідэміялагічную абстаноўку было прынята рашэнне, што расіяне змогуць галасаваць з 25 чэрвеня па 1 ліпеня.

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што галасаванне па папраўках да канстытуцыі доўжыцца некалькі дзён, каб абараніць здароўе людзей.

Галасаванне па ўнясенні паправак у Канстытуцыю РФ у гарадах Расіі - Sputnik Беларусь
Пяскоў: Пуцін асабіста прыме ўдзел у галасаванні па папраўках у Канстытуцыю

"Вы ведаеце, што галасаванне ідзе ўжо некалькі дзён. І такі крок прадыктаваны патрабаваннем абараніць здароўе людзей", - сказаў ён падчас звароту да расіян.Таксама Пуцін падзякаваў тым, хто ўжо аддаў свой голас. Ён адзначыў, што 1 ліпеня будзе асноўны дзень галасавання. "Прашу вас, дарагія сябры, сказаць сваё слова, голас кожнага з вас - самы важны, самы галоўны", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

Пры гэтым, паводле яго слоў, абноўлены тэкст Канстытуцыі РФ ўступіць у сілу толькі ў тым выпадку, калі будзе ўхвалены расіянамі.

"Ізноў пазначу сваю пазіцыю, яна выразная, нязменная і абсалютна цвёрдая: абноўлены тэкст канстытуцыі, усе прапанаваныя папраўкі набудуць моц толькі пры вашым адабрэнні, пры вашай падтрымцы", - заявіў Пуцін у звароце да расіян напярэдадні асноўнага дня галасавання па папраўках.

Дадзеныя аб яўцы за 5 дзён

У галасаванні па папраўках у Канстытуцыю РФ, у тым ліку ў дыстанцыйным, па стане на раніцу 30 чэрвеня прынялі ўдзел 49 649 010 чалавек, яўка склала 45,7%, заявіла старшыня ЦВК Эла Памфілава.

"Прагаласавалм 49 649 010 грамадзян, што складае каля 45,7% ад колькасці ўдзельнікаў галасавання. У тым ліку электронным дыстанцыйным шляхам у горадзе Масква і Ніжагародскай вобласці прагаласавала 1 мільён 62 тысячы грамадзян, што складае 89% ад ліку заявіліся на дыстанцыйнае электроннае галасаванне" , - сказала Памфілава ў інфармцэнтры ЦВК ў аўторак.

Максімальная яўка - у Чачэнскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Тыва, Бранскай, Кемераўскай і Тамбоўскай абласцях. Найменш актыўныя пакуль Хабараўскі край і Іркуцкая вобласць.

"Апраўдаліся нашы чаканні, нашы прагнозы, і тая схема, якую мы прапанавалі, развесці галасаванне на сем дзён, развесці ў часе і прасторы, яна сябе апраўдала", - дадала старшыня ЦВК.

Ці стане "расцягнутае" галасаванне практыкай?

Пакуль рана абмяркоўваць магчымасць у далейшым выкарыстоўваць практыку галасавання на працягу некалькіх дзён, ЦВК павінен выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Эла Памфілава.

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка - Sputnik Беларусь
Мацвіенка: поспех парламенцкай дыпламатыі вызначаюць чалавечыя адносіны

Раней спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка прапанавала абмеркаваць магчымасць распаўсюджвання практыкі галасавання на працягу некалькіх дзён, якая ўжываецца на ўсеагульным галасаванні па папраўкамі ў Канстытуцыю РФ, і на выбары.

"Мы пакуль на ЦВК усе гэтыя пытанні не абмяркоўвалі. Хто-небудзь з членаў ЦВК можа мець адну пазіцыю, хтосьцці другую. Пакуль ідзе галасаванне, нам сапраўды не да таго, нам трэба прайсці ўвесь гэты працэс, потым яго прааналізаваць, потым папрацаваць над памылкамі, абмеркаваць гэта ўсё, зразумець, што добра, што дрэнна, што дастасавальна ў іншых сітуацыях. Пасля гэтага выпрацаваць пазіцыю, адчуць, які запыт з боку грамадства і гэтак далей. І пасля гэтага вызначыць і выказаць свае здагадкі, цяпер рана, цяпер давайце годна завершым гэты працэс", - сказала Памфілава журналістам у інфармцэнтры ЦВК ў аўторак.

Стужка навiн
0