10:03 14 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (91)
1010

На сёння адзіны з прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія не падаў заяву ў ЦВК - дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Святлана Ціханоўская і Сяргей Чарэчань падалі днём у аўторак дакументы ў Цэнтрвыбаркам для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты павінны падаць дакументы ў ЦВК да 4 ліпеня ўключна.

Удзень у аўторак дакументы ў Цэнтрвыбаркам прынёс прадпрымальнік і кіраўнік партыі "Грамада" Сяргей Чарэчань. Неўзабаве пасля яго падала дакументы і жонка блогера Сяргея Ціханоўскага - Святлана Ціханоўская.

Такім чынам, на сёння дакументы ў ЦВК не падаў толькі штаб дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Раней дакументы падалі прадстаўнікі Віктара Бабарыкі, а таксама Валерый Цапкала, Андрэй Дзмітрыеў і Ганна Канапацкая.

Для рэгістрацыі кандыдатам неабходна мець не менш за 100 тысяч пацверджаных подпісаў у сваю падтрымку. Таксама правярацца будуць і пададзеныя ў ЦВК дакументы.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе да 14 ліпеня. Выбары кіраўніка дзяржавы прызначаныя на 9 жніўня.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (91)
Тэги:
Выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы